2 лютага 2014

"Пол" у анкеце на брытанскую візу: цяпер і нявызначаны

Прагляды: 2 278

Чытачка MAKEOUT даслала ў рэдакцыю скрыншот з он-лайн анкеты на атрыманне візы ў Велікабрытанію. Да ранейшых варыянтаў Gender (мужчынскі і жаночы) цяпер дадаўся трэці – Unspecified (нявызначаны). Яшчэ паўгода таму яго не было.

Варта адзначыць, што трэці варыянт могуць выбраць толькі тыя, у каго такім ён адзначаны ў пашпарце ці праязным дакуменце.