Минск,
17 – 18 ноября, 2018
Конференция, посвященная аспектам
работы с ЛГБТ+ клиентами.

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

Ці давяраюць беларусы журы Канскага кінафестывалю і як лёгка пераносяць фільмы, што доўжацца тры гадзіны. Падрабязнасці — у нашым фотарэпартажы.
3 лютага 2014 | 3 359 | Каментары
© Любоў Зямцова
Карэспандэнтка MAKEOUT адправілася ў кінатэатр «Ракета», каб даведацца, ці давяраюць беларусы журы Канскага кінафестывалю і як лёгка пераносяць фільмы, што доўжацца тры гадзіны. Падрабязнасці — у нашым фотарэпартажы.

«Жыццё Адэль» — фільм французскага рэжысёра Абдэлатыфа Кешыша, заснаваны на графічным рамане Жулі Маро «Сіні — самы цёплы колер». Сусветная прэм'ера фільма адбылася восенню 2013 года ў Францыі. Першы паказ карціны ў Беларусі адбыўся ў межах секцыі «Майстар-клас» пазаконкурснай праграмы кінафестывалю «Лістапад».

Перад пачаткам фільма



Дар’я
23 гады
архівіст

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

«Я чула добрыя водгукі — што гэта трыумфатар Канскага кінафестывалю, досыць цікавая праца. Калі рэжысёр тры гадзіны пра нешта расказвае, значыць, яму ёсць пра што расказаць»


Аляксандр
30 гадоў
рабочы зялёнага будаўніцтва

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

«Мне падабаецца грэцкая актрыса Адэль Экзаркопулас, я заўважыў яе яшчэ ў фільме «Аблава». Яна там грае невялікую эпізадычную ролю. Ну і наогул, у мяне знаёмыя пра яе пісалі — Галіна Русецкая, Лідзія Міхеева. Канскі прызёр таксама, цікава. Хоць я, у прынцыпе, па перакананнях каталік-кансерватар, таму вялікай сімпатыі да лесбійскага кахання і аднаполых шлюбаў не адчуваю»


Юлія
24 гады
кіраўніца аддзела маркетынгу

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

«Я ўжо глядзела яго, і мне ён спадабаўся. Прыйшла паглядзець яшчэ раз, каб адчуць свежыя эмоцыі, якія я адчула тады. Я люблю мужчын, але фільм — проста найлепшы пра каханне, які я бачыла»


Глеб
25 гадоў
займаецца міграцыйным правам

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

«Я чуў, што фільм добры, вельмі якасна зроблены, што тут якасна паказанае лесбійскае каханне, што нехарактэрна. Гэта вельмі фемінісцкі погляд. Мне здаецца, будзе вельмі цікава. І мне будзе весела назіраць, як людзі сыходзяць (смяецца). Мне казалі, што там 20 хвілін паказваюць пі*ду Адэль буйным планам. Гэта немагчыма прапусціць! Мы павінныя гэта ўбачыць у Мінску»

Падчас фільма



У холе кінатэатра мы сустракаем Геру, аднаго з арганізатараў праекта Сinemascope, і просім яго расказаць:

…пра камерцыйны складнік

— Гэта трэці фільм, які Cinemascope паказвае ў вялікай зале. Мы не арыентуемся на камерцыйную выгаду, хаця нейкі прыбытак, вядома ж, мусіць быць, інакш развіццё немагчымае. Купляць відавочна камерцыйныя фільмы, якія нам не падабаюцца, мы не хочам. Давядзецца пераступіць праз сябе, а я не хачу. Сёння ўся зала забітая. Гэта даніна Канам, скандалу, адной копіі і аднаму сеансу. Я думаю, што максімальная колькасць месцаў для арт-хаўснага кіно — да трохсот.
Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

…пра «Жыццё Адэль»

«Гэта кіно, якое трэба глядзець. Яно можа падабацца, можа не падабацца. Мне, у цэлым, фільм спадабаўся. У мяне ёсць да яго асобныя прэтэнзіі, але яны выключна крытычна-кіназнаўчыя. Для мяне гэта фільм пра першае каханне і пра тое, што жыццё несправядлівае»

…пра «бяспечны інтэрнэт»

— Абараніць дзяцей ад інтэрнэту ў нас немагчыма. У цябе запытаюць: «Ёсць 18 гадоў? Націсніце кнопку YES». Але яе і ў шэсць гадоў націснеш. Там ужо проста даходзіць да маразму. Гэта калі крычаць: «Чаму фільм ідзе ў кінатэатры?!» Калі яны хочуць абмежаваць, то ў кінатэатры ёсць пазнейшыя сеансы, дзецям туды нельга, правярайце пашпарт — і ўся праблема. Ёсць і іншыя абмежавальныя сродкі. А з інтэрнэтам я, можа, недзе і згодны, але калі гэта платны прагляд у інтэрнэце, то забараняць — бязглуздзіца. Калі чалавек мае грошы, ён мае права імі распараджацца і глядзець тое, што хоча.

MAKEOUT: Пакуль мы гутарым з Герам, людзі паступова пачынаюць выходзіць з залы. Спрабуем іх разгаварыць.


Ксюша і Багдан
19 і 21 год
сацыёлаг і праграміст

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

— Зашмат арт-хаўсу. Па-першае, мне акторкі не спадабаліся — ні адна, ні другая. Але сіневалосая, дарэчы, прыгажэйшая (смяецца). Агідны фільм. Ён не чапляе. (Хлопцу) Ну, вось ты з тых, хто кажа, што калі ў яго ёсць «пальмавая галіна», то гэта добрае кіно.

— Я з тых, хто не разбіраецца ў кіно. Дый увогуле ні ў чым.

— Мне больш спадабаліся «Дзённікі німфаманкі».

— Столькі ўсялякіх «німфаманак» паказваецца. Я чакаў, што там будзе нешта кшталту...

— Лесбійскі сэкс? (смяецца)

— Ну так, не дачакаўся.

«Я думаў, што там будзе нешта такое клёвае, упрыгожанае аднаполымі адносінамі, а там проста ну ўсё вакол іх — з самай першай секунды і да гэтага часу»

Я, праўда, не ведаю, чым скончыцца, таму не магу меркаваць. Мы проста звалілі, таму што ёй стала сумна.


Андрэй
25 гадоў
інжынер-будаўнік

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

«Эмоцыі негатыўныя, таму што фільм абсалютна мяне не зачапіў. Тэма, якая тут раскрываецца, ніякага дачынення да майго жыцця не мае, таму фільм мяне не зацікавіў»


Хлопец ва ўсім чорным,
які пажадаў застацца невядомым

«Жорсткі фільм. Шчыра — такое адчуванне, што ў душу плюнулі. Гэта калі яму за лесбіянак дзве «пальмавыя галіны», то калі б пра педэрастаў было, як на ТУТ.бай напісалі, было б тры»


Сяргей і Каця
29 і 19 гадоў
праграміст і студэнтка

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

«Усё спадабалася. Так спадабалася, што проста хочацца, каб не да канца. Гэта складана растлумачыць словамі. Настолькі шматгранна, што не хочацца, каб гэта было адназначным»


Дар’я і Яўген
19 і 22 гады
трэнер па плаванні і бармен

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

— Мы і так праседзелі амаль тры гадзіны! Гэта было вельмі складана!

— Ну, там проста ні пра што фільм.

— Можа, мы проста няправільна зразумелі.

«Магчыма, у Еўропе гэта вельмі важна — аднаполае каханне, усё такое, у нас такой вострай праблемы не стаіць»

Праблема абсалютна да нас не датычная, яна нецікавая. А смаркатыя сцэны — гэта банальна, банальны фільм, нічога наогул. Я не ведаю, за што там ФІПРЭСІ далі.


Хлопец
фанат Лінча і Аранофскі

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

— Перш за ўсё ён мне не закаціў як фільм, таму што ў ім няма сюжэту, няма персанажаў, няма дыялогаў, няма якіх-небудзь рэжысёрскіх знаходак. Няма ніводнай сцэны, фразы, нейкага моманту, пасля якога можна было б падумаць: «Вось гэта майстэрства».

«Проста чалавек здымае жыццё, і мне здаецца, спрабуе згуляць на такой контраверсійнай тэме...»

Мяркуючы па тым, як фільм праходзіць на розных фестывалях, напэўна, пракаціла, але, як мне здаецца, калі б ён закранаў нешта больш традыцыйнае, то не атрымаў бы і сотай долі ўвагі, якую атрымлівае. Проста вельмі-вельмі нудна. Я за некалькі хвілін, як выйшаў, не буду хлусіць, адкрыў Вікіпедыю, паглядзеў, што там далей, зразумеў, што нічога не губляю»

MAKEOUT: Паводле нашых падлікаў, падчас паказу фільма выйшла чалавек дваццаць, прычым большасць — на другой гадзіне прагляду.

Пасля фільма



Марыя
21 год
студэнтка

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

«Мне вельмі спадабалася. Я мэтанакіравана ішла на гэты фільм. Спецыяльна ішла адна, каб нічога не перашкаджала ўспрыманню, цалкам пагрузілася ў гэтыя тры гадзіны. Уражанняў маса. Выдатна»


Оля і Арцём
21 і 29 гадоў
студэнтка і супрацоўнік энергетычнай кампаніі

Усе квіткі прададзеныя, або Прэм'ера «Жыцця Адэль» у Мінску

— Мне фільм вельмі спадабаўся, клёвы.

«Заўтра пойдзе мая мама з цёткай, я нават думала іх адгаварыць, але мы вырашылі, што ім усё-ткі варта паглядзець...»

Я наогул здзіўленая, што ў нас паказваюць такое кіно. Гэта крута! Мне здаецца, у нас людзі неяк не хочуць думаць пра гэта. Саромеюцца, баяцца...

— Проста тэма вельмі важная і фільм вельмі класна зроблены. Шмат момантаў, якія самі па сабе неадназначныя і прымушаюць задумацца. Гэтага катастрафічна не стае ў сучасным кіно: усе ведаюць, дзе пасмяяцца… А тут... Асабліва свет жаночых эмоцый... Там жа наогул усё так шматслойна, шматпланава. Мяне зачапіла. Не адразу, праўда. Проста класна зроблены фільм.

Фота — Любоў Зямцова
18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.