23 лютага 2014

Падавайся: Курс па жаночым лідэрстве

Прагляды: 3 056

© semyavdome.ru
Forum SYD і Міжнародны Рэспубліканскі Інстытут (IRI) абвесьцілі прыём заявак для ўдзелу ў курсе па лідэрстве для маладых грамадзкіх актывістак зь Беларусі "Пашырэньне рэпрэзэнтатыўнасьці і магчымасьцяў жанчынаў у НДА і палітычных партыях".

Працягласьць курсу 5 месяцаў.

Патрабаваньні да ўдзельніц:

- Жанчыны ва ўзросьце ад 22 да 35 гадоў, якія зьяўляюцца сябрамі, працаўнікамі ці валянтэрамі палітычных партыяў, моладзевых ці іншых грамадзкіх арганізацыяў;

- зацікаўленыя ў гендэрнай тэматыцы, якія маюць вышэйшую адукацыю і/або шматгадовы добраахвотніцкі альбо працоўны досьвед (тры-пяць год) у моладзевых і іншых грамадзкіх арганізацыях, палітычных партыях.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на навучаньне, праезд, пражываньне і харчаваньне.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць кароткі матывацыйны ліст (1 старонка фармату А4) на ангельскай, расейскай, ці беларускай мове з тлумачэньнем прычынаў, па якіх Вы жадаеце ўзяць удзел у дадзеным курсе (таксама неабходна пазначыць, якія праблемы/пытаньні Вас, як грамадзкую актывістку/палітыка, хвалююць ў большай ступэні, грунтуючыся на Вашым папярэднім досьведзе ў НДА/партыі або атрыманай адукацыі); прапановы па актуальных гендэрных пытаньнях, якія варта было б абмеркаваць падчас курсу; рэзюмэ з канкрэтным указаньнем на тое, якую арганізацыю Вы прадстаўляеце і зь якой тэматыкай працуеце на электронны адрас: [email protected]

Апошні тэрмін падачы заявак: 18.00 10 сакавіка 2014 году.