17 сакавіка 2014

Сёння ў Мінску: прэзентацыя п’есы “Бі-Лінгвы"

Прагляды: 1 864

17 сакавіка а 19-ай традыцыйна сустракаемся на Мове ці Каве. Гэтым разам Вас чакае нешта асаблівае. Група артыстаў розных беларускіх тэатраў паставілі п’есу “Бі-Лінгвы”, якую зьбіраюцца прэзэнтаваць у панядзелак у ЦЭХу. Гэта п’еса пра чалавека паміж дзьвюх культураў, дзьвюх моваў, двух сусьветаў.

Як дзьвюхмоўе вызначае нашыя паводзіны і якая яго роля ў беларускім грамадзтве?
Пагледзім і абмяркуем спэктакль, а таксама пагаворым пра білінгвізм, з чым яго ядуць, ці трэба і якім чынам зь ім змагацца? Дарэчы, а вы таксама пераключаецеся з мовы на мову ў залежнасьці ад сытуцыі?

Пачатак: 17.03 (19:00)
Крэатыўная прастора “ЦЭХ”
(Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх)


“Бі-Лінгвы”:
аўтар і рэжысэр Андрэй Саўчанка
акторы Раман Падаляка
Юлія Кадушкевіч
Іван Патапаў
Алена Сідарава
Дзмітрый Тумас
Алеся Самахавец
музыка PortMone
гук Андрэй Папкоў
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.