7 красавіка 2014

Заўтра ў Менску: інфармацыйны дзень "Эразмус +"

Прагляды: 1 950

Асветніцкая ўстанова "Офіс эўрапейскай экспертызы і камунікацый" праводзіць 8 красавіка 2014 інфармацыйны дзень па праграме Эўрапейскага Зьвязу "Эразмус +".

Для каго: грамадскія аб'яднанні
Дзе: Менск, Беларусь
Калі: 8 красавіка 2014 17.00-19.00
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя
Дэдлайн: 7/04/2014

На сустрэчы будуць прадстаўлены магчымасці для развіцця міжнароднага супрацы сярод моладзевых грамадскіх аб'яднанняў з краін Эўрапейскага Звязу, Усходняга партнёрства і Расеі.

Прыняць удзел у інфармацыйным дні запрашаюцца грамадскія аб'яднанні Беларусі, зацікаўленыя ў рэалізацыі міжнародных праэктаў для падлеткаў і маладзёнаў (13-30 год), а таксама cпeцыялістаў па працы з моладдзю (моладзевыя лідары, мэнаджары моладзевых праектаў, псіхолягі, сацыяльныя работнікі).

Прыярытэты праграмы "Эразмус +":
Занятасць моладзі і моладзевае прадпрымальніцтва;
Актыўны ўдзел моладзі;
Міжкультурнае навучанне;
Сацыяльная інтэграцыя і прыцягваньне моладзі з меншымі магчымасцямі;
Абмен паспяховым досведам ў моладзевай працы;
Эўрапейская грамадзянскасць;
Захоўванне правоў чалавека;
Здаровы лад жыцця ды спорт;
і іншыя аспэкты працы з моладдзю.


Інфармацыйны дзень пройдзе з 17.00 да 19.00.

Папярэдняя праграма сустрэчы:
Уступнае слова арганізатараў;
Прыярытэты, каштоўнасці і структура праграмы "Эразмус +";
Праекты па развіццю мабільнасці маладзёнаў і моладзевых работнікаў (моладзевыя абмены, Эўрапейская валянтэрская служба, трэнінгі і сеткавыя праeкты для моладзевых работнікаў);
Прыклады арганізаваных праектаў у межах папярэдняй праграмы ЭЗ "Моладзь у дзеянні" з удзелам беларускіх арганізацый;
Дэманстрацыя вэб-старонкі праграмы "Эразмус +";
Як падаць заяўку?;
Як знайсці партнэра з з краін ЭЗ, Усходняга партэрства і Расеі для супольных праектаў?;
Пытанні і адказы;
Нефармальныя стасункі.

Каб узяць удзел у сустрэчы неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Дашліце на электроннную пошту [email protected] наступную інфармаыцю не пазней, чым 7 красавіка 2014 г.:
- Імя і Прозьвішча;
- Назва Арганізацыі;
- Кантактная інфармацыя (e-mail, нумар тэлефону, адрас);
- Горад.

Мы паведамім абраным удзельнікам аб месцы правядзення сустрэчы ў другой палове дня 7 красавіка 2014 г.

Арганізатары маюць магчымасьць прыняць не больш за аднаго прадстаўніка ад арганізацыі.

Удзельнікам будуць выдадзены інфармацыйныя матэрыялы, якімі яны змогуць падзяліцца з калегамі са сваіх арганізацый.
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.