15 мая 2014

Go Minsk!: бясплатная жывая экскурсія “ЛГБТ-шпацыр”

Прагляды: 2 948

Go Minsk! – гэта кампактны гід па сталіцы і зручная магчымасць на беларускай, ангельскай, расійскай мовах даведацца пра гістарычныя і сучасныя будынкі, цікавыя і таямнічыя мясціны, папулярныя і атмасферныя кавярні, а таксама паглядзець на Менск па-новаму.

Каманда стваральнікаў і зараз рыхтуе абнаўленні базы гарадскіх аб’ектаў ды паклапацілася пра тое, каб уся запампаваная на тэлефон інфармацыя была даступная ў аф-лайн рэжыме.

Адной з найцікавейшых опцый, якая выразна вылучае Go Minsk! з шэрагу іншых карысных мабільных дадаткаў пра Менск, з’яўляецца прапанова бясплатна наведаць жывую экскурсію па горадзе з 9 па 25 траўня. У гэты перыяд з аўторка па чацвер з 13:00 вы можаце запісацца на сапраўдную экскурсію.

Для гэтага трэба абраць адзін з наступных распрацаваных камандай маршрутаў: “ЛГБТ-шпацыр”, “Гарадскія паданні”, “Хронікі супраціву”, – і загадзя напісаць на пошту [email protected]. У лісце варта пазначыць свае кантакты, тэму абранай экскурсіі, мову экскурсіі (ангельскую ці расійскую) і дату яе правядзення.

Яшчэ пра прогу можна пачытаць тут. Таксама шукайце інфармацыю ў фэйсбуку і ўкантакце.

Па ўсіх пытаннях і з любымі прапановамі пішыце на скрынку: [email protected].