Падавайся 20 мая 2014

Падавайся: семінар па правах чалавека

Прагляды: 2 919

Міжнародны эксперт з Расіі распавядзе пра Правы Чалавека і навошта займацца іх абаронай, а таксама як распазнаць парушэнні вашых правоў і што можна рабіць ужо цяпер.

Пра што праграма?

Падчас двухгадзіннага семінара адбудзецца гутарка пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека, механізмы іх абароны. Будуць таксама разглядацца розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі, паняцці талерантнасці, большасці і меншасці.
Семінар пройдзе 22 траўня 2014 (чацвер) у Менску. Пачатак а 18.30. Працягласць каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Анлайн-заяўку можна запоўніць тут.
Дэдлайн падачы заявак 21 траўня 2014 уключна.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе зацікаўленыя, ва ўзросце да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.

Семінар з’яўляецца бясплатным. Арганізатары не кампенсуюць выдаткі на праезд.

Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Пытанні можна дасылаць на адрас [email protected].

Все новости по тегу #падавайся.