7 чэрвеня 2014

Прэзентацыя “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ”

Прагляды: 3 168

Суполка “Журналісты за талерантнасць” сумесна з інтэрнэт-часопісам “MAKEOUT” запрашаюць журналістаў на прэзентацыю вынікаў гадавога маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ”.

У праграме мерапрыемства:
• прэзентацыя маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ ў 2013 годзе” – Зміцер Кармазін, журналіст;
• прэзентацыя кампаніі па рэагаванні на праявы “мовы нянавісці” ў беларускіх СМІ – Віёла Ермакова, каардынатар Усходне-еўрапейскай сеткі Глабальнага партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў;
• прэзентацыя “Унёсак СМІ ў фарміраванне супрацьпастаўлення “мы-яны” ў дачыненні да ЛГБТК-супольнасці Беларусі”. Дыскусія на тэму: “Адказнасць СМІ за распаўсюд ідэяў нецярпімасці і варожасці” – Наста Манцэвіч, рэдактар часопіса “MAKEOUT”.


Мерапрыемства пройдзе 12 чэрвеня (чацвер) з 16.00 да 19.00 у Менску. Месца правядзення будзе дадаткова паведамлена ўдзельнікам.
Паведаміць пра жаданне ўзяць удзел у мерапрыемстве можна праз электронную пошту [email protected]