19 верасня 2014

Новы сезон кінаклуба MAKEOUT стартуе ўжо ў гэту нядзелю

Прагляды: 3 007

© Кінапаказ "Няма нічога дзіўнага, чым людзі" 24.04.2014
Сябры! Новы сезон кінаклуба MAKEOUT стартуе ўжо ў гэту нядзелю. Калі ты яшчэ не адправіў/ла паведамленне карыстальніку kino, то паспяшайся – колькасць крэслаў і паветра ў памяшканні ўсё яшчэ абмежаваная.

У новым сезоне мы прынялі няпростае рашэнне адмовіцца ад галасавання падчас выбару фільмаў. Замест гэтага штомесяц нас чакаюць чатыры паказы, аб'яднаныя пэўнай актуальнай тэмай. Гэта значыць, што напрацягу месяца мы будзем глядзець фільмы, сфакусаваныя на нечым адным і абмяркоўваць не столькі ўласна кіно, колькі тое, якім чынам яно зьвязана з жыццём навокал і непасрэдна з намі.

Спадзяемся, што гэта дасць магчымасць зрабіць абмеркаванні яшчэ больш вострымі і насычанымі. Цяпер пасля кожнага паказу можна будзе задаць набалелыя пытанні мадэратарам – Тані Сяцко і Андрэю Карпека.
Тэма месяца:
«ГОМАСАЦЫЯЛЬНАСЦЬ: ДЗЯЎЧЫНКІ - НАЛЕВА, ХЛОПЧЫКI - НАПРАВА»


Да сустрэчы!

Правілы рэгістрацыі глядзі тут.