Гендарны дайджэст 2014: як гэта было

Паддаўшыся снежаньскім павевам падвядзення вынікаў, мы завяршаем 2014 год успамінамі пра тое, у якіх беларускіх падзеях гэтага года пульсавала тэма гендару і сэксуальнасці.
31 снежня 2014 | 1 580 | Каментары
© фота з архіва MAKEOUT
Безумоўна, мы не пералічылі і паловы. Заклікаем падзяліцца ўспамінамі і вас. Дадавайце свае меркаванні пра гендарныя ракурсы мінулага года ў каментах.


Запуск інтэрнэт-праекта MAKEOUT
Дзе: інтэрнэт
Калі: 8 студзеня
Падрабязнасці: http://www.makeout.by


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
фота з архіва MAKEOUT

MAKEOUT — праект пра гендар, сэксуальнасць і іх праявы ў Беларусі. За гэты час наш любімы праект істотна вырас: вакол інтэрнэт-часопіса аформілася і паспяхова адаптавалася некалькі самадастатковых напрамкаў і шмат займальных афлайнавых актыўнасцяў.


Кінаклуб MAKEOUT
Дзе: цэнтр Мінска
Калі: 9 лютага
Падрабязнасці: http://www.makeout.by/cinema.html


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
фота з архіва MAKEOUT

У лютым 2014 года мы адкрылі кінаклуб. З тых часоў кожную нядзелю ўдзельніцы і ўдзельнікі кінаклуба збіраюцца, каб паглядзець і абмеркаваць фільм зыходзячы з гендарнага ракурсу. Мадэратары кінаклуба Андрэй Карпека і Таня Сяцко складаюць на месяц падборку фільмаў, аб'яднаных адной тэмай.


Кінапаказ «Няма нічога больш дзіўнага, чым людзі»
Дзе: галерэя NEWDAY
Калі: 25 красавіка
Падрабязнасці: https://makeout.by/queer/


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
©Пётр Шчытнікаў

MAKEOUT сумесна з фестывалем кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile прадставіў праграму кароткаметражнага кіно. Усе фільмы дэманстраваліся на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі. Госці праекта змаглі задаць свае пытанні рэжысёрцы Карын Брэк.


Прэзентацыя ECLAB
Дзе: ЦЭХ
Калі: 22 чэрвеня
Падрабязнасці: http://eclab.by/


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
© Александра Кононченко

«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) — гэта праект, які дазваляе атрымаць дадатковую адукацыю па сістэме Liberal Arts Education. ECLAB задуманы як нефармальная альтэрнатыва наяўнай у Беларусі сістэме вышэйшай адукацыі, якая захавала шэраг недахопаў з савецкіх часоў. Мадэль Liberal Arts Education вылучае індывідуальны план навучання, які сумяшчае шырыню дысцыплінарнага ахопу з глыбінёй вывучэння прадмета. Таццяна Шчурко курыруе ў ECLAB спецыяльны курс «Гендар, норма, ідэнтычнасць у постсавецкім кантэксце», а Ірына Саламаціна кіруе Лабараторыяй гендарных даследаванняў.


Выхад зборніка «Квір-сэксуальнасць:
палітыкі і практыкі»

Дзе: кнігарня «Галіяфы»
Калі: ліпень
Падрабязнасці: https://makeout.by/2014/07/03/vyshlo-novoe-izdanie-kvir-seksualnost-politiki-i-praktiki-mozhno-kupit-v-minske.html


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
фота з архіва MAKEOUT

Кніга — вынік канферэнцыі «Квір-сэксуальнасць: палітыкі і практыкі», якая прайшла ў Мінску ў кастрычніку 2012 года. У рамках зборніка даследчыцы і даследчыкі, актывісткі і актывісты прадставілі свае даследаванні тэмы сэксуальнасці і гендару ў сацыякультурнай прасторы, выкарыстоўваючы аналітычны інструментарый гендарнай, феміністкай і квір-тэорый. У зборніку прадстаўленыя не толькі навуковыя артыкулы і эсэ, але і арт-выказванні ад аўтараў/аўтарак і групаў з Беларусі, Украіны, Расіі і Швецыі. Ініцыявалі стварэнне зборніка «Гендарны маршрут» і «Tobeq».


Фемінісцкі летнік
Дзе: Беларусь
Калі: жнівень


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
фота з архіва MAKEOUT [/center]

Чарговы фемінісцкі сепаратысцкі летнік адбыўся сёлета ў Беларусі. Жанчыны з розных краінаў дзяліліся досведам, праводзілі этычныя і экалагічныя майстар-класы, абмяркоўвалі важныя сацыяльныя праблемы і нават займаліся ўранку ёгай.


Фотавыстава «Камін-Аўт»
Дзе: лофт «Балки»
Калі: 8-14 верасня
Падрабязнасці: https://makeout.by/2014/09/08/fotavystava-kamn-at.html


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
© Наста Кажапенка

Фотавыстава — гэта 12 фотаздымкаў, 12 розных гісторый, кожная з якіх так ці іначай закранае тэму «камін-аўта» ў Беларусі. Мы не даем ніякіх ацэнак і не робім высноваў пра не/абавязковасць рабіць камін-аўт. Усе гісторыі розныя: хтосьці расказвае пра тое, як зрабіў камін-аўт перад блізкімі і пра важнасць заставацца адкрытым, хтосьці — пра тое, чаму выбірае не адкрывацца перад асяроддзем, хтосьці разважае пра сам феномен «камін-аўта» ў нашым грамадстве. Няхай кожны/ая знойдзе штосьці важнае для сябе ў гэтых гісторыях.


Выстава XXY
Дзе: галерэя «Ў»
Калі: 13 верасня — 2 кастрычніка
Падрабязнасці: http://34mag.net/piarshak/post/xxy/


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
фота з сайта www.34mag.net

Выстава прысвечаная ідэнтычнасці кожнага з нас і тым сутыкненням з супольнасцю, якія робяць індывіда «прынятым» ці «маргіналам». Падтэмы праекта акрэсленыя з дапамогай хэштэгаў: #норма, #ідэнтычнасць, #індывід, #іншы, #табу, #квір, #гендар, #сэксуальнасць, #памяркоўнасць, #гвалт, #соцыум, #каханне, #чужы, #страх, #давер, #цялеснасць. Назва выставы адсылае да немагчымага набору храмасом — XXY (XY — мужчынскі набор, XX — жаночы) — і зон нераспазнавальнасці, дзе адно датыкаецца, перасякаецца, накладаецца на іншае і перацякае ў яго.


Запуск праекта «Будзьма беларусКамі!»
Дзе: інтэрнэт
Калі: 23 верасня
Падрабязнасці: http://budzma.by/news/na-shto-zdolnaya-byelaruska-novy-prayekt-budzma-byelarusami.html


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
Удзельніцы афлайнавага ток-шоў «Жаночая актыўнасць: як не пераборшчыць?». Фота з сайта www.budzma.by

Новы праект «Будзьма беларусКамі!» — пра неабыякавых людзей, пра жанчын — вартых прадстаўнікоў свайго пакалення і грамадства. 10 інтэрв’ю, 10 жыццёвых гісторый, 10 чалавечых лёсаў.


Лекцыі «Палавое выхаванне»
Дзе: сайт 34mag.net
Калі: верасень
Падрабязнасці: http://34mag.net/post/palavoe-vykhavanne/


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
Кадр з лекцыі Андрэя Карпекі «Горад і гарадскія зносіны»

Рэдакцыя 34mag запусціла серыю анлайн-лекцый, прысвечаных фемінізму, гендару, ідэнтычнасці і сэксуальнасці. Новыя лекцыі з’яўляюцца на гэтай старонцы цягам некалькіх месяцаў.


Атрымала розгалас крымінальнае злачынства, здзейсненае на глебе нянавісці да гомасэксуалаў
Дзе: інтэрнэт-газета «Салідарнасць»
Калі: 23 кастрычніка
Падрабязнасці: https://makeout.by/2014/10/23/v-minske-prakticheski-do-smerti-izbili-molodogo-cheloveka.html


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
© Нік Анціпаў

Упершыню ў Беларусі атрымала розгалас крымінальнае злачынства, здзейсненае на глебе гамафобіі. Нападніка асудзілі па артыкуле «Хуліганства». Міша Пішчэўскі — так завуць ахвяру. Нядаўна ён выйшаў з комы і цяпер знаходзіцца ў вегетатыўным стане. Арганізаваны збор сродкаў, каб адправіць хлопца на рэабілітацыйны курс у адну з нямецкіх клінік.


Камісія па журналісцкай этыцы ГА «БАЖ» разгледзела заяву адносна факту парушэння журналісцкай этыкі на сайце NN.BY
Дзе: офіс БАЖ (Беларускай асацыяцыі журналістаў)
Калі: лістапад
Падрабязнасці: http://baj.by/be/node/26932


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
фота з сайта www.baj.by

На медыярэсурсе NN.BY з’явілася навіна «Скандал у Маскве: беларус згвалтаваў расійскую порназорку». У «падвале» артыкула знаходзілася гіперспасылка «Анекдоты ў тэму», якая выводзіла на старонку, што змяшчала неэтычныя жарты. Камісія па этыцы ГА «БАЖ» пастанавіла, што падача цалкам прафесійнага матэрыялу пра згвалтаванне расійскай порназоркі ў такім кантэксце, як гэта было зроблена рэдакцыяй «Нашай Нівы», недарэчная і парушае этычныя стандарты і прынцыпы, замацаваныя ў Кодэксе прафесійнай этыкі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».


Прадстаўленыя вынікі паўгадавога маніторынгу «Мова варожасці ў беларускіх СМІ»
Дзе: інтэрнэт
Калі: лістапад
Падрабязнасці: http://gaypress.eu/2014/11/19/antirejting-yazy-k-vrazhdy-v-belorusskih-smi-kak-zhurnalistam-ne-nado-pisat/#more-1059


Група «Журналісты за талерантнасць» прадставіла вынікі паўгадавога маніторынгу «Мова варожасці ў беларускіх СМІ». У Беларусі гэта першы і пакуль што адзіны праект такога кшталту. Як чакаецца, вынікі маніторынгу мусяць паўплываць на павышэнне сацыяльнай адказнасці беларускіх журналістаў, якія фармуюць грамадскую думку.


Праект «Фемінісцкая (art) крытыка
Дзе: ЦЭХ
Калі: 25 лістапада — 5 снежня
Падрабязнасці: http://gender-route.org/calend/feministskaya_art_kritika/


Гендарны дайджэст 2014: як гэта было
фота з сайта www.eclab.by

«Фемінісцкая (art) крытыка» — выстава і тэматычныя мерапрыемствы, у межах якіх мастачкі і даследчыцы ў галіне фемінісцкай крытыкі, а таксама актывісткі абменьваліся асабістым досведам і дзяліліся ідэямі пра тое, як магчымае фемінісцкае мастацтва сёння.
18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю рэдакцыі. Публікацыя імя, фатаграфіі або іншай выявы якіх-небудзь асоб у межах гэтага сайта ніякім чынам не ўказвае на іх сэксуальную арыентацыю ці сэксуальныя перавагі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.