Беларусь 7 ліпеня 2015

Хадзем танцаваць: MIXTAPE UNISEX

Прагляды: 2 591

Сябры MAKEOUT ладзяць вечарыну MIXTAPE UNISEX10 ліпеня, 23.00, бар "ДК" ( вуліца Талбухіна 4, 3-ці паверх).
Далучайся!


Маніфест


Мы далучаемся да хвалі перамен у сэксуальнасці. Нам надакучылі кансерватызм і скаванасць навакольнага асяроддзя.
Даеш сэксуальную рэвалюцыю! Даеш MIXTAPE UNISEX!
Гэта значыць — мы рады вітаць усіх, каму абрыдла хаваць сваю самую сутнасць.
Гэта значыць — мы хочам сабраць у адным месцы самых адкрытых, актыўных і тых, хто да гэтага імкнецца.
Гэта значыць — выглядаць цалкам у адпаведнасці з унутраным станам. Скура, латэкс, плёткі… Што пажадаеце. Каму боязна — бярыце маскі. Зробім выгляд, нібы не ведаем, хто пад імі.
Музыка ад і пра людзей розных гендэраў, відэа ад Калініна і пра сэксуальнасці, гук — на поўную, атмасфера — плотная як перад навальніцай.
Пары зараджаных часціцаў раз’едуцца па дамах. Пачне вылучацца энэргія. Разраджаная атмасфера доўга будзе адбівацца рэхам. Раніца будзе спакойная і лёгкая.

Тусоўка вольная ад сэксізму, шавінізму, гамафобіі і іншых форм дыскрымінацыі.

І як заўжды
Мы ўжо танцуем
І вы — падыходзьце

Старонка мерапрыемства Facebook
Старонка мерапрыемства VKontakte

Хадзем танцаваць: MIXTAPE UNISEX