Беларусь 25 ліпеня 2015

Фотарэпартаж з адкрыцця выставы «Ружовы трохкутнік»

Прагляды: 2 946

Учора ў Мінску адбылося адкрыццё выставы мастака Дэніэла Эйзенхуда (Швейцарыя) «Ружовы трохкутнік» (The Pink Mark). Наш фатограф наведаў адкрыццё і паназіраў, як у зрэнках прысутных адлюстроўваліся маленькія ружовыя трохкутнікі.

Арт-праект «Ружовы трохкутнiк» — гэта спроба канструявання і дэканструкцыі нормаў. Вельмі часта паняцце «нормы» выкарыстоўваецца ўладнымi групамі для адчужэння, дэгуманізацыі і дыскрымінацыі ўсіх тых, хто не адпавядае зададзеным «нормам».

У межах сваёй выставы Дэніэл Эйзенхуд узновіць вобразы гісторыі пераследаў і масавага знішчэння нацыстамі прадстаўнікоў розных этнічных і сацыяльных груп (габрэяў, гомасэксуальных мужчын, рома, людзей з інваліднасцю, камуністаў, людзей розных этнасаў і інш.) у перыяд нацысцкай Германіі.

Выстава складаецца з дзьвух частак:

серыі працаў «Ружовы трохкутнік» — графічных малюнкаў людзей-мадэляў розных ідэнтычнасцяў і серыі «Голыя жанчыны — мёртвыя мужчыны» — рэтраспектывы дзіцячых успамінаў мастака пра дакументальныя фотаздымкi, зробленыя у канцэнтрацыйных лагерах.

Арганізатары выставы — ініцыятыва «Быць.Квір» і беларускі праваабарончы цэнтр «Ідэнтычнасць».

Выстава праходзіць у прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16) і доўжыцца да 2 жніўня. Уваход вольны.

Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.