Беларусь падавайся 2 кастрычніка 2015

Канферэнцыя "Еўропа, нацыі і небяспека: выклікі ідэнтычнасцям"

by.odb-office.eu | Прагляды: 2 766

© Angelica Dass
З 30-га чэрвеня па 2-га ліпеня 2016 года ў Каўнасе (Літва) пройдзе канферэнцыя "Еўропа, нацыі і небяспека: выклікі ідэнтычнасцям", якую ладзяць Універсітэт Вітаўта Вялікага і Асацыяцыя даследаванняў нацыянальнасцей (ASN).

Тэмы канферэнцыі: дыпламатыя, міграцыя і дыяспары, энергетычная бяспека, правы меншасцяў, гендэрныя даследаванні, гісторыя, палітыка, мовазнаўства, літаратура і адукацыя, памяць і даследванні культуры, нацыяналізм, этнічнасць і гвалт, г.д..

Мерапрыемства ўключае наступныя секцыі (паводле нацыянальных і рэгіянальных тэматык):
- Блізкі Ўсход і Цэнтральная Азія,
- Расія, Украіна, Беларусь, Каўказ,
- Балтыйскі рэгіён,
- Балканы,
- Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа.

На секцыях канферэнцыi будуць абмеркаваны тэмы, што датычацца палітычнай і эканамічнай сітуацыі ва ўсіх рэгіёнах Еўропы. Сур'ёзны разгляд атрымаюць не толькі праблемы, звязаныя з міжнацыянальнай агрэсіяй і міжэтнічнымі канфліктамі, але і новыя нечаканыя пагрозы і выклікі. Належная ўвага будзе надавацца праблематыцы спрэчных ідэнтычнасцяў, якія спарадычана ўзнікаюць і самасцвярджаюцца альбо чыё існаванне кантралюецца і кіруецца з боку дзяржаў у балтыйскім, паўночна-ўсходнім, цэнтральным рэгіёне Еўропы і інш.

Апошні дзень падачы заявак - 30 лістапада 2015 года. Можна падаваць групавыя заяўкі (для ўдзелу ў панэльных дыскусіях). Дакументы неабходна даслаць адзіным файлам фармату "Word" электронную паштовую скрыню: [email protected].

Больш падрабязная інфармацыя - тут.