правы лгбт беларусь 20 кастрычніка 2015

Праваабарончы праект “ГейБеларусь” зьмяніў назву

belngo.info | Прагляды: 3 050

На зьезьдзе сябры арганізацыі абралі новую Раду, а старшынёй стала Натальля Манькоўская, якая зьмяніла на пасадзе Сяргея Андросенку.

Праваабарончы праект “ГейБеларусь” зьмяніў назву


Галоўны вынік мерапрыемства — прыняцьцё рашэньня аб зьмене пазыцыянаваньня і перайменаваньні арганізацыі ў Беларускі праваабарончы цэнтар “Ідэнтычнасьць”

Новая кіраўніца арганізацыі расказала, што да зьмены назвы яны ішлі ўжо некаторы час. Неўзабаве, пасьля рэбрэндынгу, цэнтар “Ідэнтычнасьць” зладзіць невялікую прэзэнтацыю арганізацыі і пакажа новы сайт.

— Зьмест дзейнасьці застанецца такім жа, то бок ЛГБТ — па–ранейшаму наша мэтавая група. Праўда цяпер большую ўвагу цэнтар “Ідэнтычнасьць” будзе надаваць адвакацыйнай дзейнасьці, — паведаміла Натальля Манькоўская.

Беларускі праваабарончы цэнтар “Ідэнтычнасьць” зарэгістраваны ў Літве і зьяўляецца сябрам Асамблеі НДА Беларусі.

Запрашаем далучацца да суполак Facebook ды VK

Фота вокладкі ©Farhad Rahman