«Фемінісцкае мастацтва: паміж візуальнай мовай і палітычным выказваннем»

Прагляды: 3 063

© На здымку: Жанна Гладко. З серыі "Inciting Force". Друк на метале, тэкст. 2015. Фота Сяргея Ждановіча
8 лістапада (нядзеля), 18-00, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

У межах выставы «Людміла Русава. Татальны перформанс» пройдзе дыскусія «Фемінісцкае мастацтва: паміж візуальнай мовай і палітычным выказваннем».

Фемінісцкая вобразнасць і гендарная тэматыка так ці іначай з’яўляюцца ў беларускай мастацкай прасторы. Пытанні ўлады, размова пра сілу і слабасць, цялеснасць, гетэранарматыўнасць знаходзяць сваю выразную артыкуляцыю ў арт-практыках. Аднак што перад намі — даніна модзе і адказ на куратарскія запыты альбо палітычная пазыцыя аўтарак і аўтараў?

На дыскусіі нас чакае невялікі экскурс у гендарную гісторыю беларускага мастацтва. А таксама пошук адказаў на пытанні, што такое фемінісцкае мастацтва і ў якой ступені мы можам казаць пра яго існаванне ў Беларусі.

Удзельнічаюць: мастачкі Жанна Гладко, Вольга Сазыкіна, Антаніна Слабодчыкава, а таксама куратарка і даследчыца Ірына Саламаціна.
Мадэратарка: Таня Сяцко

Уваход вольны!

Старонка мерапрыемства на Facebook