беларусь падавайся 10 лістапада 2015

Пачаўся прыём работ на конкурс антыдыскрымінацыйных артыкулаў

gaypress.eu | Прагляды: 2 919

Культурніцкая ЛГБТ-арганізацыя Паўночных краінаў ТУПІЛАК сумесна з Gaypress абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.

Аўтары найлепшых друкаваных і Інтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі розных сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя ў Міжнародны дзень правоў чалавека — 10 снежня 2015.

Пераможцы конкурсу атрымаюць адмысловыя ўзнагароды. Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 верасня 2014 па 31 кастрычніка 2015. Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас [email protected] не пазней за 30 лістапада 2015.

Фота вокладкі @gogioko