падавайся фемінізм 13 лістапада 2015

Стыпендыяльная праграма Amelia Earhart для жанчын-навукоўцаў

by.odb-office.eu | Прагляды: 2 751

© Kate Parker
Стыпендыяльная праграма "Amelia Earhart" прызначана для жанчын-навукоўцаў з любой краіны свету. Стыпендыя складае 10 тыс. даляраў ЗША і можа быць выкарыстана ў любым універсітэце/каледжу аспіранткамі ці дактаранткамі.

Сёння жанчыны ёсць меньшасцю ў навуцы і інжынірынгу і складаюць усяго 10% ад усіх спецыялістаў гэтых сфераў. Стыпендыяльная праграма адмыслова створана, каб падтрымаць таленавітых жанчын у такіх "тыпова мужчынскіх" галінах, як аэракасмічныя тэхналогіі і інжынерыя (праектаванне, машынабудаўніцтва і г.д.).

Стыпендыяльная праграма дазваляе жанчынам інвеставаць сродкі ў вылічальную тэхніку для даследаванняў, набываць літаратуру і расходныя матэрыялы, удзельнічаць у спецыялізаваных даследаваннях па ўсім свеце.

Стыпендыяткі "Amelia Earhart" паспяхова робяць кар'еру ў якасці астранаўтак, аэракасмічных інжынерак, астраномак, геолагаў, выкладчыцаў, уладальніцаў уласнага бізнэсу, кіраўніц кампаній і г.д.

Патрабаванні да кандыдатак:
- быць кандыдаткай/доктаркай навук,
- акадэмічная паспяховасць у галіне навук, звязанай з аэракасмічнай сферай ці аэракасмічнай інжынерыяй.

Дэдлайн - 15 лістапада 2015 года.

Больш падрабязная інфармацыя - тут і на старонцы праграмы.

Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: [email protected]