Падавайся 18 снежня 2015

Праграма Аніты Борг ад кампаніі Google шукае студэнтак

adukacyja.info | Прагляды: 2 473

© pixabay.com
Праграма Аніты Борг ад кампаніі Google шукае студэнтак, для якіх інжынерыя і камп’ютарныя навукі – гэта стыль жыцця.

Патрабаванні да кандыдатак:
- атрымоўваць ступень бакалаўра, магістра альбо доктара ва ўніверсітэце Еўропы, Бліжняга Ўсхода альбо Афрыкі;
- навучацца на спецыяльнасці, звязанай з камп’ютарнай інжынерыяй;
- мець добрыя адзнакі.

Для таго, каб атрымаць стыпендыю, неабходна мець упэўненую матывацыю і грунтоўны досвед, а таксама дэманстраваць лідарскія якасці.
Памер стыпендыі — € 7,000 на 2016-2017 навучальны год.
Заяўка запаўняецца толькі анлайн.

Дэдлайн — 31 снежня 2015.

Падрабязнасці і дэталі — па спасылцы.