29 снежня 2015

Гендарны дайджэст — 2015: як гэта было

2 223
У якім кантэксце пульсавала тэма гендару і сэксуальнасці ў гэтым годзе? Якія падзеі выклікалі найбольшы ўплыў на медыяпрастору? Мы выбралі некалькі самых значных, на нашую думку, падзей. Будзем радыя пабачыць альтэрнатыўныя варыянты ў каментарах.
Изображение:


Публікацыя дыскрымінацыйнага артыкула ў «Вячэрнім Магілёве»
Дзе: інтэрнэт
Калі: студзень
Падрабязнасці: http://nn.by/?c=ar&i=142015

Гендарны дайджэст — 2015: як гэта было
Статья размещена на сайте газеты «Вечерний Могилев»

Матэрыял пад назвай «Яно» пра вясковага транссэксуальнага мужчыну, які абрабаваў суседку, быў апублікаваны яшчэ восенню. Артыкул заставаўся незаўважаным, пакуль беларускі блогер не апублікаваў яго ў сваім фэйсбуку з подпісам «Найгоршы артыкул у гісторыі журналістыкі». Неўзабаве газета «Наша Ніва» напісала працяг гісторыі і атрымала ўзнагароду за найлепшы антыдыскрымінацыйны матэрыял. З тых часоў у «Вячэрнім Магілёве» неаднаразова з’яўляліся іншыя дыскрымінацыйныя артыкулы.


«DOTYK» — першы беларускі квiр-кінафестываль
Дзе: розныя пляцоўкі
Калі: 20 лютага — 1 сакавіка 2015
Падрабязнасці: http://dotyk.by



Гендарны дайджэст — 2015: як гэта было


«DOTYK» — некамерцыйнае культурнае мерапрыемства, якое закранае актуальныя тэмы ідэнтычнасці і самавыяўлення, праблемы гамафобіі, сэксізму і іншых формаў ксенафобіі. Акрамя кінапаказаў у межах кінафестывалю прайшлі адукацыйныя лекцыі, выступ украінскага гурта «Людьска Падоба», а таксама выстава «Больш чым ЁН». Увосень фестываль завітаў таксама ў рэгіянальныя гарады — Брэст, Гродна і Віцебск.


«МАТРИартХАРД» — свята-канцэрт супраць гвалту і гендарнай дыскрымінацыі
Дзе: бар «ДК»
Калі: 28 красавіка
Падрабязнасці: https://makeout.by/2015/04/20/matriarthard.html


Гендарны дайджэст — 2015: як гэта было

На канцэрце выступалі групы «Ива Нова» и SUPER GIRL & ROMANTIC BOYS. Арганізатаркі канцэрту Оля, Жэня і Паліна — феміністкі, якія працуюць у Мінску і дапамагаюць жанчынам, што перажылі гвалт:

Название концерта — это, безусловно, провокация. Когда видишь «МАТРИартХАРД», первая ассоциация — конечно, матриархат. Нам очень хочется «отвоевать» это слово, привнести в него новый смысл, разрушить стереотипы. Ведь часто, когда слышишь про что-то женское, всплывают ассоциации «цветочки-котики», но женское может быть разным! Так мы пытаемся достучаться до людей, привлечь внимание к тому, что мы делаем. Мы понимаем, что не всегда человек пойдет на семинар или будет читать тексты, а концерт — это такой свободный формат, очень простой для самоидентификации. Не всегда легко выстоять в дискуссионной битве с другом и объяснить, почему у тебя такая позиция. А тут ты видишь: «праздник против насилия и дискриминации». Я поддерживаю, я пойду. Все, от тебя не нужно больше никаких усилий. Ты можешь просто расслабиться и не париться насчет того, в чем придешь, сколько на тебе «лишних килограммов», какая одежда, соответствует ли это представлениям общества о том, как ты должна выглядеть или как танцевать.



Трэці фемінісцкі летнік
Дзе: беларускія лясы
Калі: лета
Падрабязнасці: https://makeout.by/2015/09/27/letniy-fem-lager-2015-kak-eto-bylo.html


Гендарны дайджэст — 2015: як гэта было
Фото из личного архива участниц

Улетку 2015 года ў Беларусі прайшоў трэці фемінісцкі летнік. Да яго традыцыйных базавых прынцыпаў — фемінізм, сепаратызм, экалагічнасць — гэтым разам дадаліся выдзеленыя тэмы: антыдыскрымінацыя і супрацьдзеянне актывісцкаму выгаранню.


Квір-фестываль META-
Дзе: ЦЭХ, ангар, Мінск
Калі: 4-6 верасня 2015
Падрабязнасці: http://metafest.by/about_bel.html


Гендарны дайджэст — 2015: як гэта было

Найбуйнейшы на постсавецкай тэрыторыі квір-кінафестываль кароткага метру і анімацыі арганізаваны праектам MAKEOUT.

«Мы выступаем за разнастайнасць тэорый і практык. Мы гаворым пра нашае жыццё на мове культуры і крытычнага мастацтва. Нашая мэта — стварыць камфортную для ўсіх нас прастору салідарнасці, дзе адрозненні прымаюцца, а не адмаўляюцца».


Усяго на фэст было даслана 959 фільмаў-заявак. Акрамя фільмаў фестываль быў насычаны лекцыямі, воркшопамі і вечарынамі.


Праваабарончы праект «ГейБеларусь» змяніў назву
Дзе: Беларусь
Калі: кастрычнік
Падрабязнасці: https://makeout.by/2015/10/20/gaybelarus-rebranding.html


Гендарны дайджэст — 2015: як гэта было

На з'ездзе сябры арганізацыі абралі новую раду, а старшынёй стала Наталля Манькоўская, якая змяніла на пасадзе Сяргея Андросенку. Галоўны вынік мерапрыемства — прыняцце рашэння аб змене пазіцыянавання і перайменаванні арганізацыі ў Беларускі праваабарончы цэнтр «Ідэнтычнасць». Новая кіраўніца арганізацыі расказала, што да змены назвы яны ішлі ўжо некаторы час.

Змест дзейнасці застанецца такім самым, то бок ЛГБТ — па-ранейшаму нашая мэтавая група. Праўда, цяпер большую ўвагу цэнтр «Ідэнтычнасць» будзе надаваць адвакацыйнай дзейнасці.

Наталля Манькоўская



Смерць Мішы Пішчэўскага
Дзе: 5-я гарадская клінічная бальніца Мінска
Калі: 27 кастрычніка 2015
Падрабязнасці: https://makeout.by/2015/10/27/skonchalsya-mihail-pischevskiy.html


Гендарны дайджэст — 2015: як гэта было

Міша Пішчэўскі, якога збілі пасля гей-вечарынкі ноччу 25 мая 2014 года, памёр. Пад наглядам дактароў ён знаходзіўся больш за год. Пакуль Міша знаходзіўся ў бальніцы, асуджаны па справе аб яго збіцці выйшаў на волю па амністыі. Міхаіла ўдарылі пасля слоўнага канфлікту на тэму гомасэксуальнай арыентацыі.


У Мінску пачалі працаваць псіхалагічныя групы для ЛГБТК
Калі: кастрычнік — люты 2015
Дзе: розныя пляцоўкі Мінска
Падрабязнасці: чытай ніжэй


Гендарны дайджэст — 2015: як гэта было

Другая палова года сталася вельмі плённай у з'яўленні і функцыянаванні псіхалагічных груп для ЛГБТК і іх бацькоў. У верасні быў аб'яўлены набор у псіхалагічную групу падтрымкі «Адваротны бок месяца» для жанчын, якіх прывабліваюць іншыя жанчыны. У лістападзе прайшла першая сустрэча групы ўзаемападтрымкі для бацькоў ЛГБТ, арганізаваная камандай «Ідэнтычнасці». У лютым адбылася першая сустрэча групы росту свядомасці ЛГБТК. Група арганізаваная MAKEOUT пры падтрымцы «Радзіславы». Сустрэчы адбываюцца раз на тыдзень. У хуткім часе група адкрыецца для новых удзельнікаў і ўдзельніц.


Выстава-праект «Каждая третья»
Калі: 25 лістапада — 1 снежня
Дзе: «Імагуру», Мінск
Падрабязнасці: https://www.facebook.com/events/1655089668093146

Гендарны дайджэст — 2015: як гэта было
© Дашка Максимова

Мэта праекта — працягнуць грамадскую дыскусію пра праблемы хатняга гвалту ў дачыненні жанчын у Беларусі, а таксама паспрыяць барацьбе з распаўсюджанай негатыўнай практыкай «абвінавачання ахвяры» ў сітуацыі гендарнага гвалту.

Вопыт Прытулку (Мінск, ГА «Радзіслава» для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту) сведчыць, што жанчына часам не ў стане ідэнтыфікаваць сябе як ахвяру, а таму сітуацыя фізічнага, сэксуальнага, псіхалагічнага, фінансавага гвалту ў сям’і рамантызуецца або успрымаецца як норма. У межах праекту былі прадстаўленыя фотавыстава, мультымедыйны сектар, інфаграфіка і артэфакты гвалту.


ГЛЯДЗІ ТАКСАМА: Гендарны дайджэст — 2014: як гэта было

Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.