Падавайся 19 студзеня 2016

Прэмія за адвагу для фотажурналістак

Прагляды: 2 549

Міжнародны фонд жанчын, працуючых у СМІ, – International Women's Media Foundation (IWMF) – ладзіць прэмію за мужнасць у галіне фотажурналістыкі. Прэмія заснавана ў гонар нямецкай фотажурналісткі «Асашыэйтэд Прэс» Ані Нідрынгхаўз, забітай у Афганістане ў красавіку 2014 года.

Узнагарода прысуджаецца фотажурналісткам, якія дэманструюць у сваёй працы моц характару, смеласць, настойлівасць і праяўляюць уласцівыя Нідрынгхаўз мужнасць і самаадданасць.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць 6 фатаграфій, што найлепшым чынам прадстаўляюць галіну і стыль працы кандыдаткі.

Па магчымасці трэба прэзентаваць матэрыялы на ангельскай мове, але заяўкі на любых іншых мовах таксама разглядаюцца. Дазваляецца самастойна высоўваць сваю кандыдатуру. Заяўкі прымаюцца да 12 лютага 2016 года.

Падаць заяўку і знайсці больш інфармацыі можна на сайце фонда.