8 лютага 2016

Эсма і Аня

2 150
«Мне было 16, калі я ўпершыню прыйшла на Вавілава. Да гэтага ты бачыш, што ва ўсіх тваіх знаёмых як бы ёсць кампанія… І ў цябе — свая кампанія. У мяне ёсць сваё месца ў гэтым свеце, хаця б у такім фармаце»
Изображение: Виктория Ломаско
© Виктория Ломаско
Эсма: Калі чула, што там нешта ёсць, я туды ішла. Недзе раз на месяц, напэўна, хадзіла. Разам з гэтым былі яшчэ іншыя месцы, не толькі Вавілава. Яшчэ была «Клетка» пэўны час, «Фартуна»… Па сутнасці, нічым не адрознівалася, але… Тыпу там [«Фартуна»] больш элітна, тыпу там нейкая статуснасць, я не ведаю. Былі людзі, якія [лічылі], што тусавацца на Паніцы і ў гэтым коле — фу-фу-фу… У тым сэнсе, што «гэтыя, якія разам тусуюцца ў горадзе» — адстой, там проста алкашня, яны ўсе адно з адным пераспалі, а мы — элітнае кола лесбіянак, які тусяць асобна (у кавярні БАМ). Або: мы будзем на Паніцы, але не на самой Паніцы, а ў двары… Хаця па сутнасці яны нічым не адрозніваліся — прыходзілі сюды кожны дзень, пілі тое самае піва.

Звычайна я хадзіла туды [на Вавілава] адна. У прынцыпе, на ўсякія дыскатэкі, у тым ліку Вавілава, я хадзіла, каб кагосьці «падзняць». Адносіны на пару тыдняў або месяц. Сур’ёзных адносінаў я тады не шукала. Насамрэч да канца не шукала, пакуль яны не абрынуліся.

Спачатку ўсе строяць з сябе такіх... тыпу я чалавек-скала. Твар цаглінай. Пасля яны ўжо разганяліся і да людзей, якіх ведалі, былі па-сяброўску настроеныя, адкрытыя. [На Вавілава было] больш свабодна, чым у іншых клубах. У звычайных клубах людзі танчаць, і ўсе прыкладна аднолькава гэта робяць… Я тады была маладая, мне здавалася, што трэба быць у гэтай плыні. На Вавілава было ўвогуле пофіг, што ты робіш. Ты не павінен там з сябе нічога канкрэтнага ўяўляць. Таму можаш рабіць усё, што захочаш. Паводзіць сябе так, як табе больш камфортна. Агульная атмасфера — без прэтэнзіяў на нешта такое звыш.

Цяпер, калі прыходзіш на дыскатэку, яны будуць да канца, да 4-й раніцы будуць чыста са сваёй кампаніяй або знаёмымі людзьмі. І вельмі так… адасоблена… Пакуль цябе нехта з імі не пазнаёміць. [На Вавілава] можна было загаварыць з выпадковым чалавекам. Абсалютна спакойна.

Як правіла, на Паніцы, на Анлайне рыхтаваліся да паходу на Вавілава. Вядома, загадзя сустракаліся, а пасля — на метро, пешшу, на таксі — неяк дабіраліся да Вавілава… Там бясплатна музыку замаўлялі, вось гэта было прыкольна. Канечне, тое, што там канкрэтна замаўлялі, — іншае пытанне. Але там можна было штосьці папрасіць паставіць. І ніхто не адломіцца, паставіць хоць пяты раз.


Аня: Там заўсёды былі Земфіра і Арбеніна.

Эсма: Мне заўсёды было прыемна хадзіць у клуб, калі людзі там не строілі вобразы. Ім было пляваць, хто дзе працуе. Яны не імкнуліся пра нейкую кар’еру расказаць, неяк сябе асабліва падаць. То бок туды прыходзіш і не думаеш, што ты павінен, як на працы, захоўваць нейкі афіцыёз… Камунікацыя там простая была. Гэта было прыемна.

Там яшчэ была такая фішка, калі хтосьці з кімсьці не павітаўся — гэта было вельмі дрэнна. Тыпу калі знаёмы чалавек не павітаўся, людзі маглі абмяркоўваць, што «яна прайшла, пабачыла мяне і не павіталася». Так, гэта быў нібыта рытуал — з усімі перавітацца. Я так зразумела, гэта з Панікі яшчэ пайшло.

Людзі хадзілі туды ў акулярах. Іх можна было нават на вуліцы заўважыць. «Ідзі за той дамай у акулярах, яна яўна ідзе на Вавілава». Калі першы раз ішла, то не вельмі сабе ўяўляла, дзе тое Вавілава. Але паколькі ў «тэмы» было чамусьці прынята хадзіць у акулярах вечарам… Зімой. У паліцэйскіх акулярах. Гэта было вельмі брутальна. Дык вось, я калі першы раз туды ішла, пабачыла групку людзей у акулярах і зразумела, што трэба ісці за імі. Ну і прычоскі, вядома, вельмі шмат аднолькавых прычосках.

Эсма і Аня

© Для ілюстрацыі гісторый мы выкарысталі працы мастачкі Вікторыі Ламаска. Гэта своеасаблівы графічны рэпартаж, замалёўкі з паўзакрытых лесбійскіх клубаў. Пра праект «18+» падрабязней можна прачытаць тут.


Аня: Вавілава было вельмі цесна звязанае з Панікай. Была Паніка, быў Анлайн, было Вавілава. Заўсёды на Паніку можна было прыйсці, і заўсёды хтосьці ведаў, што будзе. Таму Анлайн і Паніка — гэта было такое месца, дзе людзі да без 15 гадзіны пілі, і ўжо з Анлайна. Групкамі. Без 10 гадзіну ў кірунку парка Чалюскінцаў натоўпамі ўваходзілі ў вагоны. Рэальна быў такі момант. Ты адразу бачыш — а, гэтыя едуць на Вавілава.

Так і атрымлівалася, што адпраўны пункт — Анлайн. Пасля па цягніках — гэтыя групкі… Пасля ідзеш хвілін 15. Там так проста не знойдзеш — трэба было ісці і ісці. Зноў-такі, па групках, бачыш, што туды ідуць людзі. А гэта ж завод Вавілава. Заходзіш туды, падымаешся на другі паверх… І заходзіш у гэтае… Месца… А гэта ж сталоўка. Там столікі, барная стойка.

Нават калі ты бывала і не збіраешся на гэтую вечарыну, то ў 12 ночы ў СаюзАнлайне ўжо гарантавана сустракаеш знаёмых. І было такое: калі табе хтосьці падабаецца, ты ўжо едзеш туды. Там жа гэты чалавек будзе, ты зможаш паназіраць за якойсьці барышняй і не падыдзеш у маім выпадку… Многія там заставаліся да шасці раніцы, да першага метро. І зноў групкамі, у залежнасці ад пары года, ішлі адтуль. Ізноў цягнікі. І ты кагосьці магла зноў бачыць у цягніку, хто быў на вечарыне.

Былі бойкі заўсёды. Там на першым паверсе былі сядзенні, вялікі вестыбюль. Там усе па чарзе выяснялі адносіны. Пастаянна былі разборкі. Дзе яшчэ такое пабачыш. Па вуліцы ходзіш — усе такія прыстойныя, а там гэты дзікі трэш.

Эсма: Вестыбюль — там у асноўным і былі бойкі. З танцпляцу, калі хтосьці хацеў разабрацца, ці пагаварыць пра штосьці сур’ёзнае, ці вельмі моцна расстройваўся — яны туды ішлі… У спакайнейшае месца.

Аня: Што мне падабалася — там было неяк без прэтэнзій. Вось такі, які ты ёсць, і не трэба граць ролю. Калі ты простая звычайная бучара, груба кажучы, то прыходзіш і не прэтэндуеш на ролю інтэлігенцыі… Нейкае натуральнае асяроддзе. Усе такія, якія ў жыцці. Людзі проста прыходзілі адпачываць са сваімі праблемамі, разборкамі. Гэта было адно з месцаў, дзе можна было пабачыць таго, хто падабаўся, разабрацца ці проста патанцаваць.

Эсма: Музыка не так важная, як усё астатняе.

Аня: Так, людзі ехалі туды сустракацца. Людзі ехалі разабрацца. Яны прыязджалі высвятляць адносіны.

Эсма: Яны і на Паніцы спрабавалі такое… Але Паніка — нібыта публічнае месца, і трэба захоўваць прыстойнасць, таму што там людзі хадзілі. А там [на Вавілава] яны сябе яшчэ свабадней адчувалі.

Аня: Гэта месца сустрэчы. Пазнаёміцца, адносіны завесці з кім-небудзь — камусьці патрахацца, а камусьці сур’ёзныя адносіны... Высветліць адносіны.



Для мяне была вельмі важнай прыналежнасць да субкультуры. Мне трэба было адчуваць падтрымку. Гэта ж яшчэ адна частка твайго жыцця. Днём ты ходзіш ва ўнівер — там касцяк, а ў пэўныя дні… Гэта ж яшчэ з ідэнтычнасцю, самаідэнтыфікацыяй [звязана]… Нешта такое адасобленае, закрытае. І вось ты туды ходзіш. Ніхто, у прынцыпе, не ведае, куды ты ходзіш і дзе можна з кімсцьці пазнаёміцца. Гэта месца, дзе ты знаёмішся. Ну блін, табе 17, ты ўсведамляеш, што лесбіянка, ну дзе ты будзеш [знаёміцца]?

Гэта ж трэба сябе абазначыць. 10 гадоў таму мы выжывалі як маглі. А як па-іншаму можна было пазнаць адно аднаго? Адна завушніца ў левым вуху азначала, што гэта тэма. Брыво прабітае — таксама тэма. Кальцо на вялікім пальцы — тэма. Або на мезенцы. Гэта праўда было, я глядзела там — завушніца, вуха, таксама насіла адну завушніцу, ну, патрэбныя ж былі знакі апазнавальныя. Мне ж, беднай, увогуле цяжка было з касой па пояс.

Эсма: Мне было 16, калі я ўпершыню прыйшла на Вавілава. Да гэтага ты бачыш, што ва ўсіх тваіх знаёмых як бы ёсць кампанія… І тут гэтыя ўмоўныя абазначэнні, яшчэ штосьці — як крытэр, што ў цябе таксама ёсць кампанія. Проста як фішка. Ва ўсіх ёсць нейкія кампаніі. І ў цябе — свая кампанія. У мяне ёсць сваё месца ў гэтым свеце, хаця б у такім фармаце.

Аня: Цяпер гэта ўжо перастае мець такое значэнне. Але калі ты падлетак, табе важна трымацца сваіх — бо страшна быць адной, «не такой», яшчэ штосьці. Гэта як прыналежнасць. «Я не эма, я тэма». Гэта было вельмі важна — прыналежнасць. Месца, дзе не трэба… То бок псіхалагічна спадае элемент кантролю, абароны. Людзям патрэбнае месца, дзе яны могуць быць у бяспецы.

Эсма: Цяпер у грамадстве ў гэтым плане стала больш адкрытасці. Тады людзі больш шыфраваліся. Трапляючы ў тое асяроддзе, яны маглі расслабіцца, таму было прасцей.

Працягваць чытаць тэкст пра Вавілава >