Падавайся 1 красавіка 2016

Відэаконкурс ААН па тэме міграцыі і разнастайнасці PLURAL+

ОДБ Брусэль | Прагляды: 1 752

Альянс цывілізацый Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (UNAOC) і Міжнародная арганізацыя па міграцыі (IOM) фінансуюць моладзевы відэафестываль PLURAL+, да ўдзелу ў якім запрашаюцца аўтар__кі фільмаў пра міграцыю, сацыяльную інтэграцыю і разнастайнасць.

Узрост удзельні_ц фестывалю — ад 9 да 25 год. На конкурс прымаюцца відэастужкі, хранаметраж якіх складае не больш за 5 хвілін. Фільмы мусяць суправаджацца субцітрамі на ангельскай мове.

Спаборніцтва паміж аўтар_камі фільмаў ладзіцца ў трох узроставых катэгорыях. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз — 1 тыс. даляраў ЗША. Відэа прызёра_к конкурсу будзе распаўсюджана на розных анлайн-платформах.

Дэдлайн — 29 траўня 2016 года. Падрабязнасці — на афiцыйным сайце фестывалю.
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.