Падавайся Беларусь 22 красавіка 2016

Конкурс на ўдзел у гадавой адукацыйнай праграме ArtPlatform

ygallery.by | Прагляды: 2 806

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" супольна з Еўрапейскім культурным фондам (Амстэрдам, Нідэрланды) абвяшчаюць конкурс на ўдзел у гадавой адукацыйнай праграме ArtPlatform 2016/2017

Адукацыйная праграма накіраваная на прафесійнае развіццё беларускіх менеджэра_к культурных і сацыяльных праектаў, што маюць скіраванасць на дасягненне грамадскіх зменаў пры дапамозе культуры.

Тэматыка лекцыяў і практычных заняткаў уключае ў сябе: ролю культуры ў развіцці мясцовых супольнасцяў і вырашэнне сацыяльных праблем, стратэгічнае планаванне, распрацоўка, ажыццяўленне, прасоўванне і ацэнка ўплыву культурных праектаў, прыцягненне рэсурсаў для ажыццяўлення праектаў. Устойлівае развіццё арганізацыяў, кіраваненне людскімі рэсурсамі ды іншае.

Удзельні_цы таксама атрымаюць магчымасць навязаць новыя кантакты для ажыццяўлення супольных праектаў унутры Беларусі, а таксама на міжнародным узроўні.

Выкладчы_цамі праграмы ArtPlatform 2016/2017 выступяць тэарэтыкі і практыкі з Беларусі і замежжа. Працягласць праграмы: сем выяздных сесіяў у перыяд з верасня 2016 да траўня 2017. Удзел – бясплатны.

Адбярэ ўдзельні_ц экспертная камісія, сыходзячы з дасланых анкет і матывацыйных лістоў. Асноўныя крытэры: абгрунтаванне заяўкі, наяўнасць досведу ў ажыццяўленні культурных і/або сацыяльных ініцыятываў, досвед міжсектаравай супрацы.

Запоўніць анкету

Прыём заявак — да 10 траўня 2016 года на электроны адрас з пазнакай ArtPlatform 2016/2017.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на паштовую скрыню: [email protected].