Ідзе пошук гераінь для беларускай версіі праекта This Girl Can

Прагляды: 5 674

Ідзе пошук жадаючых прыняць удзел у беларускім праэкце, падобным да This Girl Can, які будзе садзейніцачь таму, каб беларускія дзяўчаты ды жанчыны любога ўзросту займаліся фізкультурай ды спортам у бяспечным жаночым асяроддзі. Шукаюцца зацікаўленыя, асабіста інструктаркі, трэнеркі, і г.д.

Каб зразумець, якія ёсць пытанні, чаму гэты праэкт патрэбны беларускім жанчынам, можна прывеці некалькі прыкладаў у якасці "чэк-бокса"— стэрэатыпы і апасенні, якія замінаюць атрымліваць асалоду ад фізічных нагрузак і спорту.

Таксама дасылаць ці пісаць свае варыянты можна у каментарах:
"Я лічу, што я занадта тоўстая/худая, каб займацца спортам"
"Я саромеюся, калі ўсё калыхаецца падчас маёй прабежкі"
"Я б хадзіла ў спартзалы, але гэта каштуе неблагія грошы... ды яшчэ ў рэкламе яны так прыгожа апранутыя, а ў мяне лідскія красачы замест найкаў"
"Я ўжо ня ў тым узросце, каб займацца"
"Не магу займацца сярод мужчын, адчуваю сябе кавалкам мяса"
"Я пацею і смярджу потам, ці гэта не сорам?"
"У дэкрэтным з дзіцем, не ўяўляю!"

Калі ты хочаш прыняць удзел — запоўні анлайн-форму — ды падзяліся са знаемымі.