30 мая 2016

Р. і яе анарэксія

3 659
Калі Р. было 13, яна не ведала слова «анарэксія». Але менавіта яно называе тое, што адбывалася з дзяўчынай. Хвароба Р. цягнулася два з паловай гады. Сёння Р. ужо студэнтка, яна цёпла ўсміхаецца, і цяжка ўявіць больш жывую, яркую і ўпэўненую асобу – але варта ўважліва паглядзець ёй у вочы. Варта звярнуць увагу на чырвоную стужку на прыдалонні.
Изображение: Изображение-коллаж. На темном фоне вырезанное по контуру фото человека со спины, смотрящегося в зеркало.  У человека темные короткие волосы, он_а одет_а в черную майку без рукавов. Затылок и лицо в отражении заштрихованы серо-розовым цветом. Зеркало закрашено ярко-красными беспорядочными штрихами. От зеркала тянутся красные полосы, опоясывающие руки человека ниже плеч и шею, подобно нитям.
© Изображение-коллаж. На темном фоне вырезанное по контуру фото человека со спины, смотрящегося в зеркало. У человека темные короткие волосы, он_а одет_а в черную майку без рукавов. Затылок и лицо в отражении заштрихованы серо-розовым цветом. Зеркало закрашено ярко-красными беспорядочными штрихами. От зеркала тянутся красные полосы, опоясывающие руки человека ниже плеч и шею, подобно нитям.


«Калі табе 14 і ў цябе анарэксія, то ў рэдкіх праз голад і сутаргі снах ты бачыш той самы жахлівы сюжэт: сямейнае свята ў бабулі, і цябе кормяць, кормяць, кормяць і не выпускаюць з-за стала, пакуль ты не з’ясі ўсё»


Д.: Ты прайшла праз анарэксію, я – праз булімію, таму мы разумеем адна адну і без падрабязнага абмеркавання гэтага досведу. Але калі б ты тлумачыла іншым, як гэта – быць падлеткам з парушэннем харчовых паводзінаў, што б ты прыгадала ў першую чаргу?

Р.: Калі табе 14 і ў цябе анарэксія, то ў рэдкіх праз голад і сутаргі снах ты бачыш той самы жахлівы сюжэт: сямейнае свята ў бабулі, і цябе кормяць, кормяць, кормяць і не выпускаюць з-за стала, пакуль ты не з’ясі ўсё.

Д.: Ёсць кніга, якую чытаюць амаль усе, хто мае складаныя адносіны з ежай. Я маю на ўвазе «Гэтай раніцай я вырашыла перастаць есці» Жусцін. Як ты вырашыла перастаць есці?

Р.: У адрозненне ад Жусцін, мяне ніхто не падколваў з нагоды лішняй вагі (ды й лішняй вагі як такой не было), проста аднойчы я прыйшла са школы, пачала пераапранацца ў хатнюю вопратку і паглядзела на сябе ў люстра. Тое, што я там убачыла, мне не надта спадабалася, і я пабегла ўзважвацца. Лічба на вагах прымусіла мяне разрыдацца: 50. Гэта быў і ёсць мой максімум. У наступную хвіліну я ўжо палезла шукаць усе магчымыя дыеты.

Р. і яе анарэксіяИзображение-коллаж. На темном фоне вырезанное по контуру фото голых человеческих стоп сине-голубого цвета. Вокруг и поверх ног – ярко-красные штрихи. Чуть выше лодыжек фото ступней обрезано и закрашено красными штрихами, создавая ощущение «отрубленных» ног.


Д.: Паміж самаацэнкай і адносінамі да цела ёсць прамая сувязь. Калі чалавек (асабліва дзіця ці падлетак) адчувае сябе прынятым, любімым, важным, то адно абразлівае слова пра яго аблічча, можа, і не будзе каталізатарам доўгага катавання свайго цела – хутчэй за ўсё чалавек падзеліцца сваімі адчуваннямі з бацькамі ці сябрамі/сяброўкамі, атрымае падтрымку і пашле крытыкаў і крытыкес як мага далей. Прынамсі, такое развіццё падзей падаецца лагічным. Што ты думаеш пра тое, як асяроддзе і наяўнасць блізкіх адносінаў уплываюць на схільнасць да анарэксіі? Самота – што гэта для дзяўчат з парушэннем харчовых паводзінаў? Што гэта для цябе?

Р.: Я наўрад ці магу назваць сваё дзяцінства няшчасным. Бацькі мяне заўсёды любілі, астатнія сваякі, здаецца, таксама, а блізкіх сяброў у мяне заўсёды было мала, але я ніколі не пакутавала праз гэта. Але думаю, гэта нельга прымаць за правіла, бо ў большасці гэта не так. Eating disorders не ўзнікаюць на пустым месцы, для гэтага заўсёды ёсць нейкія прычыны, у кагосьці гэта вонкавыя фактары, у кагосьці – унутраныя. Мой выпадак – другі.

Цудоўныя людзі з майго асяроддзя спрабавалі мяне папярэдзіць, адгаварыць худнець, але я ніколі іх не слухала. Што такое самота, я даведалася тады, калі ўсё зайшло досыць далёка. Найлепшая сяброўка проста спужалася мяне, калі я папрасіла зайсці да яе дамоў і ўзважыцца, бо мама канфіскавала ўсё, чым можна вымяраць вагу і аб’ём чалавечага цела. Пасля гэтага ўсе мае сяброўскія адносіны поўнасцю перайшлі ў віртуальную прастору. Там, у інтэрнэце, у мяне былі знаёмыя з рознымі ED (eating disorders – рэд.), якія разумелі і падтрымлівалі, не тое што «гэтыя» ў рэальным жыцці, што толькі і марылі, як мяне накарміць і сапсаваць мне ўсю дыету.

Р. і яе анарэксіяИзображение-коллаж. На темном фоне вырезанное по контуру фото человека со спины, сидящего за ноутбуком. У человека темные волосы и черная майка. Экран ноутбука закрашен ярко-красными штрихами. От экрана тянутся красные нити к запястью и шее человека, оплетая их. Лицо человека и часть экрана скрыта элементами рисованного растительного орнамента темных цветов. На коллаже в разных местах видны элементы такого же орнамента, словно оставшиеся после небрежного стирания.


Д.: Калі я ўспамінаю ўласны досвед, то ў галаву прыходзіць эпізод з кнігі Кэрала, калі Аліса ляціць уніз, глядзіць на нейкія рэчы, пра нешта разважае – і не кантралюе свой рух, тое, што адбываецца з яе целам. Яна падае і не можа спыніцца. Гэта мацнейшае за яе. І я таксама адчувала, што з кожным днём я ўсё далей ад таго свету, дзе жывуць людзі, якія могуць нармальна есці. Я забывалася на тое, як не адчуваць віну і нянавісць. Я не магла спыніцца, нават калі разумела, што гэта значна ўплывае на здароўе. Ты таксама?

Р.: Падсвядома я разумела, што са мной адбываецца, але не хацела думаць пра тое, што гэта можа прынесці шкоду. Я бачыла, канечне, фота дзяўчат, якія важылі 20-25 кг, у кахектычнай стадыі, чула пра лятальныя выпадкі, але заўсёды думала, што я не такая, бо ў мяне няма мэты схуднець да 20 кг. Памятаю, калі знаёмая з вагой 30 кг трапіла ў шпіталь, я хвалявалася за яе і зычыла хутчэй выйсці адтуль, каб яе не паспелі там раскарміць. Мне здавалася, што мэта апраўдвае сродкі. І што дзеля Аны варта ахвяраваць шмат чым: сябрамі (не разумеюць – ну й чорт з імі, хай тлусцеюць сабе), валасамі, пазногцямі, сном, здароўем наогул…

Р. і яе анарэксіяИзображение-коллаж. На темном фоне вырезанное по контуру фото человеческих рук, держащих тарелку и вилку. Фото – в сине-голубой гамме. На тарелке, вместо еды, красное бесформенное пятно. Тарелка по контуру обведена отрывистыми штрихами ярко-красного цвета. Такие же красные линии «оплетают» левую руку в районе костяшек, а правую – на запястье. Фото рук обрезано в области предплечий и закрашено красными линиями, «связывающими» руки вместе.


Д.: Калі людзі, якія, так бы мовіць, не ў клубе анарэксіі-буліміі (бо гэта сапраўды клуб, як у Паланіка – ведаем адно аднаго, нічога не кажам іншым), спрабуюць дапамагчы, гэта часта неэфектыўна. Твае блізкія падазравалі, што табе патрэбная дапамога? Што яны рабілі? Ты адчувала, што яны сапраўды цябе разумеюць, ці, наадварот, было раздражненне ад недастатковасці іх пранікнення ў сітуацыю, у прычыны твайго стану? Было адчуванне, што яны за тоўстай шыбай – і зусім не чуюць твой голас?

Р.: Думаю, тут усё стандартна: кожны артыкул, кожная перадача пра анарэксію і булімію заўсёды паказваліся мне са словамі кшталту «ідзі, паглядзі, тут такіх, як ты, паказваюць». Потым пачалі забіраць усе прылады для вымярэння вагі і аб’ёму. Калі ўжо яны зразумелі, што нешта зусім не так, пагражалі пакласці мяне ў шпіталь, калі я не пагаджуся схадзіць да псіхатэрапеўткі. Але псіхатэрапеўтка была не з найлепшых, а я не збіралася нічым дзяліцца з ёй, таму хадзіла да яе толькі ў шырокай вопратцы, якая ніяк не паказвала маю фігуру, і рабіла выгляд, што ўсё добра. Яна шчыра верыла мне і знаходзіла ў мяне ўсё, што заўгодна, але не анарэксію. І бацькам было спакойна.

Д.: Ізноў думаю пра «клубны» пачатак гэтых хваробаў. Анарэксічкі і булімічкі звычайна маюць суразмоўцу, адчуваюць сваю прыналежнасць да супольнасці тых, хто імкнецца амаль не існаваць як нешта матэрыяльнае. Наша нянавісць сябруе, хаўруснічае з нянавісцю іншых, каб забіваць нас як мага даўжэй і больш здрадліва. Што ты скажаш пра супольнасць анарэксічак?

Р.: Я ўдзельнічала ў розных суполках, асабліва падабаліся маленькія, прыватныя, дзе ўсе адна адну ведаюць. Шмат хто з нас вёў дзённікі – гэткая дадатковая матывацыя, каб не аблажацца перад іншымі. Адна адну падбадзёрвалі. Наогул, гэтая супольнасць вельмі дружная, мы былі нібыта пасажыркі «Тытаніка», якія збіраліся разам і барыкадаваліся ў каютах.

Асобна хачу сказаць, што ў мяне быў свой блог, які я завяла першапачаткова для таго, каб кідаць туды прыгожыя фота з худымі дзяўчатамі і хлопцамі, тое, што называецца thinspiration. На мяне падпісваліся розныя зусім незнаёмыя людзі, а потым на нейкі пост была такая рэакцыя, што колькасць падпісантаў проста ўзляцела тысяч да чатырох (а гэта быў tumblr у самым пачатку яго існавання!). У блогу была функцыя ананімных пытанняў, і мне часта пісалі людзі з розных куткоў свету, прасілі парады наконт дыетаў…


«Аднойчы прыйшло паведамленне, на якое я доўга не магла адказаць. Яно было напісанае па-англійску і гучала прыблізна так: «Ці разумееш ты, што ты робіш, калі раіш людзям, як лепей худнець? Анарэксія – гэта хвароба, ты забіваеш сябе і іх». Здаецца, я выдаліла яго з інбоксу»



Р. і яе анарэксіяИзображение-коллаж. На черном фоне – вырезанные фотографии рук, согнутых в локте. Левая рука лежит ладонью вверх, правая – ладонью вниз. Между ними нарисована красная линия, словно обвязавшая запястья, красными линиями также соединены средние и указательные пальцы. Справа и сверху на изображение хаотично наложены красные пятна.


Д.: Калі ты зразумела, што дайшла да мяжы, перад якой трэба спыніцца – бо за ёй ужо няма жыцця? Як ты прывучала цела да рашэння розуму, як прывыкала да новых правілаў адносна ежы?

Р.: Я зразумела гэта толькі тады, калі пасля двух тыдняў фактычна голаду мне стала так кепска, што я два ці тры дні (нават не памятаю, колькі) ляжала, не ў стане проста падняцца і нешта з’есці. Усё, што мне давалі есці, арганізм не прымаў. І тады да мяне, бледнай і паўпрытомнай, падышоў малодшы стрыечны брацік, які тады якраз гасцяваў у нас, паглядзеў і спытаў: «А чаму яна памірае?» Мама заплакала. Я пачула гэта і была ў шоку. Я хацела памерці – і ніколі не думала, што гэта можа здзейсніцца. З вуснаў чатырохгадовага дзіцёнка гэта гучала чымсьці сапраўдным і значным, і я падумала, што зараз не час паміраць.

Тады пры росце ў 158 сантыметраў я важыла 35 кілаграм. Мяне не паклалі ў шпіталь, але мама трымала кантакт з лекаркай-гастраэнтэролагам. Шпіталя я баялася як агню, таму рабіла ўсё, што мне скажуць.


«Зрэшты, анарэксія заўсёды застаецца з табой, толькі дай ёй волю – і яна з’есць цябе. Я выдаліла блог і ўсе старыя акаўнты, каб не было спакусы зноў паддацца на гэтыя прыгожыя вобразы, трапіць у палон хваробы, якая прыкрываецца эстэтыкай»



Р. і яе анарэксіяИзображение-коллаж. На тёмном фоне изображён человек в белой рубашке, со спины. Руки опущены. В районе поясницы поверх рубашки в несколько слоёв начерчена красная линия, под ней спрятана верёвка, стягивающая тело. Красная линия поднимается вверх и обкручивает шею. На рубашке изображено несколько красных пятен, они вытянуты вдоль тела вертикально.


Д.: Я заўважыла чырвоную нітку на тваім прыдалонні – сімвал анарэксічак. Але гэта таксама і талісман ад сурокаў і, можа, яшчэ нейкі знак, пра які я не ведаю. Чаму ты яе носіш?

Р.: З гэтай ніткай дзіўная гісторыя: у мяне ёсць аднагрупніца, якой заўсёды шэнціць на сесіі. Я спытала ў яе аднойчы, як такое атрымліваецца, і яна адказала, што заўсёды носіць нешта чырвонае. Перад адным з іспытаў я вырашыла павязаць чырвоную нітку на руку – на шчасце (атрымала, дарэчы, 10). І чамусьці не зняла. Канечне, гэта яшчэ і напамінак пра Ану. Але цяпер – у іншым сэнсе.


Р. і яе анарэксіяИзображение-коллаж. На тёмном фоне изображён человек в белой рубашке, со спины. Руки приподняты, согнуты в локтях. Поверх тела человека начерчена красная линия, она перечёркивает спину, руки в предплечьях, шею... На рубашке изображено несколько красных пятен.

Вынікі ананімнага апытання паказалі, што 20 з 20 дзяцей-рэспандэнтаў на пытанне «Што ты б выбраў: зрабіцца тоўстым ці страціць руку?» адказалі, што лепш хацелі б страціць руку. Сярод дзяўчат ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў адсотак смяротнасці ад нервовай анарэксіі ў 12 разоў перавышае адсотак смяротнасці ад іншых прычын. (Sandra Solovay. Tipping the Scales of Justice: Fighting Weight-Based Discrimination).

Анарэксія – вынік існавання жорсткіх патрабаванняў да аблічча, часцей ад яе пакутуюць дзяўчаты-падлеткі і жанчыны. Хвароба непасрэдна звязаная з гендарнымі ролямі, якія задаюць жаночыя стандарты прыгажосці, у адпаведнасці з якімі і вызначаецца жаночая годнасць і паспяховасць.

Ад анарэксіі гінуць не толькі мадэлі, чыя прафесія непасрэдна звязаная з цялеснасцю і нормамі прыгажосці, але і жанчыны іншых прафесій і падлеткі. Гэта сведчыць пра тое, што любая жанчына адчувае на сабе моцны ціск «ідэала», што прыводзіць да нянавісці ў адносінах да ўласнага аблічча, некрытычнага стаўлення да наступстваў жорсткіх дыет і парушэнняў харчавання.

16 лістапада адзначаецца міжнародны дзень барацьбы з анарэксіяй. Існуе шмат прыкладаў паспяховага выздараўлення ад хваробы, але пра іх не так часта гавораць у СМІ – тэма парушэння харчовых паводзінаў табуяваная, адносіны да яе супярэчлівыя. Грамадства вінаваціць захварэлых у тым, што яны не прытрымліваліся меры, шкадуе іх з адчуваннем уласнай перавагі, не лічыць смерць і сапсаванае здароўе нармальным вынікам, але не сумняваецца ў неабходнасці ўзору ідэальнага цела – трэба толькі не пераходзіць пэўную мяжу. То бок прычына хваробы і яе культурніцкая абумоўленасць ігнаруюцца, адказнасць за ўзнікненне парушэнняў харчовых паводзінаў цалкам ускладаецца на саміх хворых, а пытанне пра тое, што мяжа – гэта вельмі ўмоўны панятак, калі справа тычыцца цела, не абгаворваецца.

Р. і яе анарэксіяИзображение-коллаж. На светлом фоне изображён человек в белой рубашке, со спины. Руки подняты, кисти рук тянутся вверх. Поверх пальцев одной руки и запястья другой начерчена красная линия, которая поднимается к верхнему краю картинки, спутываясь в красный клубок. Вверху картинки беспорядочно изображены красные пятна.


Часцей за ўсё пра анарэксію пішуць тады, калі здараецца нешта трагічнае, калі праблема робіцца відавочнай настолькі, што яе немагчыма хаваць. Але ёсць і іншыя прыклады. Эванна Лінч, якая грала Палумну Лаўгуд у «Гары Потэры», хварэла на анарэксію з 11 год. Яна пісала лісты Джаан Роўлінг, дзе апавядала пра сваю любоў да кніг пра Гары Потэра і жаданне граць у кіно. Роўлінг адказала дзяўчынцы, што ёй трэба сабраць усе сілы, каб перамагчы хваробу, бо любая праца патрабуе таго, каб чалавек клапаціўся пра свой стан. У 14 Эванна Лінч змагла пазбавіцца ад анарэксіі і прайсці кастынг, у якім удзельнічала яшчэ 15 тысяч прэтэндэнтак.

Такім чынам, падтрымка людзей з анарэксіяй, асабліва падлеткаў, адыгрывае вялікую ролю ў барацьбе з анарэксіяй. Чуллівая і тактоўная прысутнасць побач з захварэлымі, размовы пра тое, якія наступствы выклікаюць анарэксія і булімія, з якіх крыніц бяруць пачатак, могуць дапамагчы асэнсаваць праблему і справіцца з ёю.

Парушэнні харчовых паводзінаў павінныя зрабіцца бачнай тэмай, якая асвятляецца ў кантэксце існавання стандарту цела без стварэння міфаў, абвінавачвання і стыгматызацыі захварэлых.

© Авторка иллюстраций Таша Капюшон