Выстава «Sustainidentity»

histmuseum.by | Прагляды: 2 804

© histmuseum.by
З 3 чэрвеня па 3 лiпеня ў Нацыянальным гiстарычным музеi Рэспублiкi Беларусь пройдзе персанальная выстава шведскай мастачкi Людмiлы Хрысцесевай «Sustainidentity».

Назва выставы — «Sustainidentity». Гэтае слова складаецца з двух ангельскiх каранёў — sustain — «пацвярджаць», «падтрымлiваць» i identity — iдэнтычнасць. Можна таксама раскласцi гэты пазл i як «устойлiвая iдэнтычнасць».

Для таго, каб зразумець, хто мы ёсць сёння i кiм мы хочам стаць заўтра, трэба здзейснiць падарожжа ў мiнулае i прайсцiся на закiнутых палiцах сваёй памяцi. Менавiта там хаваюцца адказы на шматлiкiя нашы пытаннi. Уласна таму дадзеная выстава мае рэтраспектыўны характар. Яна распавядае гiсторыю жыцця жанчыны–мастачкi. Людмiла Хрысцесева, прыадчынiўшы для гледача заслону сваёй бiяграфii, запрашае паразважаць над тым, як жанчына з Усходняй Еўропы ўпiсваецца ў заходнееўрапейскае фемiнiстычнае грамадства.

Выстава «Sustainidentity» ставіць пытанне аб гендэрнай ідэнтычнасці, а менавіта: жанчынай нараджаюцца або становяцца? Што ўплывае на наша ўспрыманне жаночага цела і духу? Як уплываюць розныя культуры, у якіх мы жывём, на наша ўспрыманне саміх сябе як жанчын? Асабліва востра пытанне ідэнтычнасці паўстае, калі мастак перасякае мяжу, трапляе ў іншую краіну, бо межы ідэнтычнасці пры гэтым могуць парушацца. Людміла Хрысцесева актыўна ўдзельнічае ў выставачнай дзейнасці ў Швецыі і ў іншых краінах. Ужо на працягу многіх гадоў займаецца даследаваннем гендэрнай ідэнтычнасці і пытаннямі рэпрэзентацыі асобы ў розных культурах.

Выстава «Sustainidentity»


Пасля заканчэння ў 2001 годзе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «дызайн касцюма і тканін» Людміла пераехала ў Швецыю, дзе ў пачатку сваёй мастацкай кар'еры супрацоўнічала са знакамітым шведскім мадэльерам Ларсам Валіні. Пасля навучання ў Стакгольмскім каледжы мастацтваў і дызайну і ў Стакгольмскім універсітэце Людміла Хрысцесева прыняла ўдзел у шэрагу мастацкіх праектаў, дзе паспрабавала сябе ў розных жанрах: жывапісе, кніжнай ілюстрацыі, фатаграфіі, відэа–арце, паблік–арце, арт–інсталяцыі. Праз калекцыю работ, прадстаўленых на выставе «Sustainidentity», Людміла Хрысцесева дае гледачу падставу для роздуму аб узаемадзеянні грамадства і індывіда, традыцый і сучасных тэндэнцый.

Выстава праводзіцца пры падтрымцы Пасольства Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь у рамках Дзён культуры Швецыі ў нашай краіне.