Дыскусія «(Не) жаночае аблічча беларускай літаратуры»

Прагляды: 3 250

20 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя новага нумару часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» і адкрытая гутарка пра ролю і вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры.

Узброіўшыся рознымі інструментамі, пісьменніцы, літаратурныя крытыкесы, перакладчыцы, выкладчыцы і даследчыцы літаратуры паспрабуюць паставіць пад сумнеў непахіснасць беларускага канону і сцверджанне, што сапраўдную літаратуру стваралі толькі мужчыны.

Гутарка будзе прысвечаная гісторыі беларускай жаночай літаратуры 20 стагоддзя, рэпрэзентацыі пісьменніц у СМІ, асаблівасцям выяўлення жаночых вобразаў у школьнай праграме і ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Дыскусія «(Не) жаночае аблічча беларускай літаратуры»


У дыскусіі возьмуць удзел: Аксана Данільчык, Раіса Баравікова, Алена Казлова, Марына Казлоўская, Ганна Янкута.

Мадэратарка: Юля Цімафеева.

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул.К.Маркса, 30).

Пачатак 18.30.

Уваход вольны!

Падзея ў Facebook па спасылцы.