падзеі Беларусь цела 30 чэрвеня 2016

Anatomia. Мужчынскае цела.

Прагляды: 3 137

© Iгар Саўчанка для праекта "Канец словаў" / 2009
З 1 ліпеня па 30 ліпеня 2016 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць выстава ў рамках праекта «Anatomia».
«Anatomia» — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб'ектам даследавання якога з'яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць.


Першая выстава ў рамках праекта адбылася ў красавіку 2013 года ў горадзе Віцебску на дзвюх вядучых пляцоўках: Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. У ёй прынялі ўдзел 18 мастакоў і фатографаў з Беларусі, Францыі, Чэхіі і Латвіі. Роўна праз год у тых жа залах адбылося адкрыццё другой выставы ў рамках праекта, якая сабрала 19 удзельнікаў з Беларусі, Чэхіі і Польшчы.
Крыху пазней ў Мінску экспазіцыя праекта аб'яднала працы ранейшых ўдзельнікаў і такім чынам дала магчымасць асэнсаваць матэрыял, напрацаваны за два гады.

Тэмай праекта мiнулага году было паняцце ідэальнага цела.
Якім чынам сёння ідзе фарміраванне крытэрыяў ідэальнага цела, калі прыгажосць не з’яўляецца ўмовай выжывання, не знаходзіцца ў полі інтарэсаў сучаснага мастацтва?
Мы жывём ва ўмовах штодзённага навязвання нам масавай культурай і праславутым грамадствам спажывання цялесных стэрэатыпаў, якія ў сваіх найбольш агрэсіўных формах ператвараюцца ў своеасаблівую цялесную дыскрымінацыю, калі ўсе, хто не ўпісваюцца ў жорсткія рамкі, робяцца нябачнымі, перастаюць існаваць. Узрост, сацыяльны статус, фiзiчныя параметры, пол, гендар — усе гэта ўплывае на нашу прысутнасць у iнфармацыйным полi.
І ў такой сітуацыі, калі чалавек больш не можа знайсці арыентыраў у мастацтве і ў навакольным асяроддзі, ён выпрацоўвае свае асабістыя крытэрыі прыгажосці і прыводзіць цела ў стан свайго ўласнага ідэалу.

У гэтым годзе ўдзельнікі працуюць з тэмай мужчынскай цялеснасці; даследуюць эвалюцыю цялеснага канону і стэрэатыпаў маскуліннасці ў кантэксце гісторыі мастацтва; асэнсоўваюць, як мяняюцца мужчыны і іх уяўленні аб саміх сабе ў сучасным свеце; працуюць з праблемай аб'ектывацыi мужчынскага цела, выкарыстоўваючы пры гэтым розныя спосабы мастацкай рэпрэзентацыі мужчынскай аголенасці.

Аўтар, куратар праекта «Аnatomia. Мужчынскае цела»: Дзіна Даніловіч.

УдзельнікI праекта:
Міхал Мацку / Чэхія
Сяргей Кажамякін / Беларусь
Алена Пратасевіч / Беларусь
Iгар Саўчанка / Беларусь
Мiхаiл Бадасян / Германiя
Уладзімір Парфянок / Беларусь
Андрэйс Строкінс / Латвія
Валерый Вядрэнка / Беларусь
Андрэй Дубінін / Беларусь
Аляксандр Міхалковіч / Беларусь
Дзяніс Раманюк / Беларусь
Павел Осіпаў / Беларусь
Алена Гайдук / Беларусь
Яўген Шадко / Беларусь
Алена Ажгірэй / Беларусь
Дзмітрый Рагель / Беларусь
Віктар Сядых / Беларусь
Юрка Дзівакоў-Душэўскі / Беларусь
Дзіна Даніловіч / Беларусь

«Сентыментальныя купальшчыкі» / выстава фатаграфiй у межах праекта «Anatomia» / куратар: Уладзімір Парфянок

Кацярына Гуртавая
Андрэй Дубінін
Андрэй Карачун
Вадзім Качан
Юрый Маціюн
Галіна Маскалёва
Юлія Назарава
Аляксей Навумчык
Данііл Парнюк
Уладзімір Парфянок
Ігар Саўчанка
Аляксандра Салдатава
Уладзімір Шахлевіч
Максім Шумілін
Наталля Яўмененка

Адкрыццё: 1 ліпеня – 18.00
На адкрыцці: ды-джэй сэт ад
Wёska Project
mr. Paddington

Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў
Мінск, Някрасава, 3
Час працы: аўторак-субота: 11:00 - 19:00
серада: 13.00 – 21.00

Узроставае абмежаванне +18.


Старонка мерапрыемства ў Facebook