17 жніўня 2016

Тваё бачанне Еўропы – конкурс фотаблогаў

by.odb-office.eu | Прагляды: 2 453

© quotevadis.com
Фотаблог "Твары Еўропы" ладзіць конкурс, мэта якога - паказаць разнастайнасць паміж людзьмі еўрапейскага кантынента. У фокусе конкурсу - багацце культур, ідэнтычнасцей і традыцый.

Арганізатары конкурсу зацікаўлены ў зборы і распаўсюдзе партрэтаў людзей рознага сацыяльнага, культурніцкага і нацыянальнага кантэксту. Вітаюцца фотагісторыі з незвычайных вандровак, сведачнні новага досведу, якія адлюстроўваюць новыя перспектывы, інтэрпрэтацыі і погляды на Еўропу.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна: стварыць фотаблог; апублікаваць фотапартрэты з апісаннем - на ангельскай мове (памер тэксту - да 150 слоў); даслаць заяўку на электронны адрас: [email protected]

Дэдлайн - 28 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут