Падавайся 17 верасня 2016

БДІПЧ/АБСЕ: Семінар па моладзевым актывізме і барацьбе з дыскрымінацыяй (Будапешт)

odb-office.eu/ | Прагляды: 2 342

© Prakasit Khuansuwan
3-4 лістапада 2016 года ў Будапешце (Венгрыя) пройдзе семінар па пытаннях моладзевага актывізму. Арганізатар – Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Удзельні_цы мерапрыемства абмяркуюць сучасныя выклікі перад актывіст_камі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, ў сферы барацьбы з антысемітызмам, прасоўванні талерантнасці, развіцці альтэрнатыўных формаў палітычнага ўдзелу, інш.

У семінары будуць удзельнічаць 3 групы актывіст_ак:

  1. 1. «Голас». У фокусе – анлайн-актывізм і нефармальныя формы палітычнага ўдзелу (блогер_кi, прадстаўні_цы суполак у сацыяльных медыя).
  2. 2. «Уплыў». Мае адносіны да паўафійцыйных формаў палітычнага ўдзелу, у фокусе – грамадскія арганізацыі, якія адвакатуюць і лабіруюць палітычныя змены.
  3. 3. «Кіраванне». Афіцыйныя механізмы палітычнага ўдзелу – такія, як палітычныя партыі, кіруючыя інстытуты (маладыя парламентарыі, прадстаўнікі ўрадавых структур, гарадскіх саветаў, палітычныя дарадцы, інш.).


Патрабаванні да кандыдат_ак:

  • – узрост 18-35 год;
  • – мінімум 2 гады досведу ўдзелу ў грамадскай супольнасці (супрацоўніцтва ў НДА, студэнцкіх радах, мясцовых і нацыянальных палітычных партыях, праваабарончых асацыяцыях, г.д.);
  • – валоданне ангельскай мовай;
  • – дзейнасць у супольнасці і дэманстрацыя патэнцыялу ў галіне правоў чалавека, талерантнасці, барацьбы з дыскрымінацыяй (з антысемітызмам, расізмам, ксенафобіяй, гендэрнай няроўнасцю, неталератнымі адносінамі да цыган, мусульман, хрысціян і інш. супольнасцей на аснове веравызнання ці інш. прыкмет).

БДІПЧ/АБСЕ пакрывае выдаткі на пражыванне і дарогу.

Каб зарэгістравацца на семінар, неабходна адправіць заяўку і CV на ангельскай мове на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста «Youth Activism Seminar 2016»).

Дэдлайн – 18 верасня 2016 года. Падрабязнасці – на гэтай старонцы.