Падавайся 3 кастрычніка 2016

Aбвешчаны конкурс журналiсцкiх антыдыскрымiнацыйных прац

Gaypress.eu | Прагляды: 1 509

© gratisography
Культурніцкая ЛГБТ-арганізацыя Паўночных краінаў ТУПІЛАК сумесна з ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць» і сайтам Gaypress у пяты раз абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.

Аўтар_кі найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя ў Міжнародны дзень правоў чалавека – 10 снежня 2016 года.

Пераможца конкурсу атрымае адмысловую ўзнагароду, а таксама будзе мець магчымасць наведаць ЛГБТ-арганізацыі ў Стакгольме з мэтай падрыхтоўкі тэматычных публікацыяў на працягу 2017 года.

Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 лістапада 2015 г. па 31 кастрычніка 2016 года. Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас [email protected]

Дэдлайн: 30 лістапада 2016 года.
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.