падзеі Беларусь 1 лістапада 2016

Публічная лекцыя мастачкi Жанны Гладко аб аўтапартрэце

Прагляды: 1 011

© Жанна Гладко,
Публічная лекцыя Жанны Гладко, прысвечаная аўтараскаму погляду на гісторыю сучаснага мастацтва, у рамках адукацыйнага праекта «10 майстэрняў».

На сустрэчы Жанна Гладко будзе распавядаць пра вопыт выкарыстання і стварэння аўтапартрэта або ўласнага вобраза на прыкладах асабістай практыкі і сусветнага сучаснага мастацтва. Мастачка пакажа выпадкі, калі аўтапартрэт з'яўляецца не толькі спосабам самаідэнтыфікацыі, але і крытычным інструментам у рамках працы з iншымi тэмамі: культура, рэлігія, палітыка, гендэр і г.д.

Жанна Гладко — прадстаўніца маладога пакалення мастакоў, якая працуе пры дапамозе разнастайных медыя з актуальнымi тэмамi. Усе працы мастачкі праз стратэгію канструявання амбівалентных вобразаў накіраваны на пераасэнсаванне / дэканструкцыю маштабных паняццяў, такіх як гендэрная палітыка і патрыярхат, рэлігія і культура, сістэма мастацтва і грамадства. Пры гэтым Жанна Гладко прафануе і адначасова актуалізуе / ўзмацняе тэмы ў тым ліку з дапамогай стратэгіі даследавання iх праз прыватны вопыт. Пачынаючы з 2011 года мастачка працуе над серыяй аўтапартрэтаў, у якіх рэ-актуалізуе разнастайныя балючыя тэмы, завастраючы iх праблематыку праз разгляд катэгорыі Сілы.

Нагадваем, што да 9 лiстапада працягваецца прыём заявак на ўдзел у майстэрні Жанны Гладко «Быць як «Я». Аўтапартрэт як спосаб самаідэнтыфікацыі. Катэгорыя Сілы — ідэнтыфікатар у вызначэнні межаў асобаснай ідэнтычнасці».

З 12 лiстапада на працягу 6 дзён удзельнікі атрымаюць практычную магчымасць падрыхтаваць і рэалізаваць мастацкі праект, сыходзячы з персанальнай штодзённай працы з мастачкай.

Праект «10 майстэрняў» ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва.

Старонка мерапрыемства на сайце галерэi «Ў»: http://ygallery.by/events/0011028/.
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.