падзеі Беларусь 7 лістапада 2016

Без фашызму і ксенафобіі — Тыдзень 2016

belmpd.info | Прагляды: 2 587

9 лістапада — Міжнародны дзень супраць фашызму і антысемітызму.

Моладзевая Праваабарончая група-Беларусь сумесна з:
• MAKEOUT — праэкт пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі;
«Праўныя Дарэктары» — асьветніцка-адукацыйная ініцыятыва па правах чалавека, антырасізме, антытаталітарызме і антымілітарызме;
«BarankiPunx» — інцыятыва маладых панкаў, якая працуе ў Баранавічах з тэмамі супрацьстаяння дыскрымінацыі;
• інтэрактыўныя праэкты Дома-музея Ганны Франк па правах чалавека і гістарычнай памяці (Нідэрланды)

традыцыйна далучаецца да Агульнаеўрапейскага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, ініцыяванай і правадзімай пры падтрымцы Еўрапейскага аб'яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.


У межах Тыдня пройдзе шэраг мерапрыемстваў, з дапамогай якіх будуць паднятыя важныя пытанні, якія датычацца кожнага сучаснага чалавека:

9 лістапада ў Менску будзе арганізаваны Вечар антыфашыстоўскіх ролікаў. Прагляд пачнецца а 19:00 у памяшканні па адрасе: Ціміразева, 46а, Ynot. Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Музэем Ганны Франк (Нідэрланды).

11 лістапада да Тыдня далучыцца Магілёў. Ініцыятыва «Праўныя Дарэктары» правядзе прагляд і абмеркаванне фільма з дыскусіяй «Ганна Арэндт». Пачатак а 18:20 у грамадскім цэнтры «Кола».

12 лістапада сумесна з MAKEOUT ў Менску пройдзе ўводны сэмінар па «Глыбінным антыфашызме». Правядзенне мерапрыемства запланавана на 13:00-15:00. Анкету запаўняць тут.

13 лістапада зноў жа сумесна з кінаклубам MAKEOUT ў Менску пройдзе паказ і абмеркаванне тэматычнага фільма. Пачатак а 18:00. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут.

У гэты ж дзень, 13 лістапада, у Баранавічах сумесна з «BarankiPunx» пройдзе прагляд фільма «Экстрэмісткі». Арганізатары будуць чакаць Вас а 16:00. Пасля будзе арганізаваная дыскусія і рэп-канцэрт у падтрымку тэмы. Адрас: Клубная, 6.

18 лістапада ў Горадні Вы зможаце прайсці Ўводны семінар у канцэпцыю «Глыбіннага антыфашызма». Мерапрыемства пачнецца а 18:30.

Важна! Для ўдзелу ў семінарах Вам неабходна запоўніць анкету ўдзельні_цы, пасля чаго арганізатар_кі звяжуцца з Вамі і паведамяць пра месца правядзення мерапрыемства.

Як усе гэтыя кінапрагляды і сэмінары зменяць нашую будучыню? Калі мы не падумаем пра гэта сёння, заўтра можа быць ужо запозна.

Старонка мерапрыемтсва ў Facebook