падзеі літаратура 10 лістапада 2016

Прэзентацыя зборніка «Песьні тралейбусных рагуляў»

Прагляды: 2 919

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» ласкава запрашае на сустрэчу з палітолагам і сацыялінгвістам Уладзіславам Гарбацкім, які гэтым разам выступае ў новым амплуа празаіка і прэзентуе свой дэбютны зборнік апавяданняў-казак і гей-прозы «Песні тралейбусных рагуляў».

Калісці мы ўжо публікавалі слова аўтара з нагоды выхаду кнігі.

Кніга выйшла ў самым пачатку лета 2016 года ў брытанскім выдавецтве belarusians.co.uk і пакуль даступная ў Беларусі толькі ў электронным фармаце на партале kniharnia.by.

Сустрэча пройдзе 19 лістапада з 16 да 18.00 у Мінску ў культурніцкай прасторы «Тартак» (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, уваход за ТЦ «Мост»).

Уваход вольны.

Акрамя сустрэчы з аўтарам вас чакае яшчэ адзін госць — Ігар Іваноў, выдавец belarusians.co.uk (Лондан).