падзеі Беларусь 14 лістапада 2016

Лекцыя «Diving into the Wreck: Эдрыен Рыч як ныральніца і паэтка»

Прагляды: 1 181

© Richard Lautens
У сваім знакамітым вершы «Ныраючы да абломкаў» амерыканская паэтка, эсэістка, радыкальная феміністка Эдрыен Рыч (1929–2012) выкарыстоўвае метафару ныральніцы да абломкаў, якая, прачытаўшы кнігу міфаў, вырашае на свае вочы пабачыць «абломкі, не гісторыю абломкаў», «рэч саму па сабе, а не яе міф».

Творца спрабуе перагледзець класічныя тэксты, састарэлыя вобразы жанчыны ў гісторыі і літаратуры, але найперш разбіраецца з мовай, «мовай прыгнятальніка», якой, тым не менш, яна прамаўляе сама.

Падчас лекцыі мы пагаворым пра гэты і іншыя вершы Эдрыен Рыч 1950–80-х гадоў, а таксама пра яе эсэістыку, што закранае праблемы жанчыны-творцы ў гісторыі і сучаснасці.

Мерапрыемства адбудзецца 21 лiстапада. Пачатак імпрэзы ў 19.00.

Месца – галерэя «Ў», праспект Незалежнасці, 37. Падрабязнасцi на старонцы мерапрыемства.
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.