30 лістапада 2016

meta- едзе ў Кіеў

Прагляды: 3 292

© Кадр з фільму Technical Difficulties of Intimacy / Тэхнічныя цяжкасці інтымнага жыцця
Падчас Фестывалю роўнасці ў Кіеве адбудзецца спецпаказ фільмаў, што вайшлі ў фінальную праграму meta- квір фэстываля кароткага метра і анімацыі ў 2015 годзе. У межах спецпаказу таксама адбудзецца першы публічны паказ дакументальнага фільма пра каманду MAKEOUT, якая з’яўляецца арганізатаркай фестывалю. Пасля паказу застанецца прастора для невялікай нефармальнай дыскусіі.

Фестываль роўнасці праходзіць з 8 па 11 снежня ў Кіеве, гэтым годам ён прысвечаны Міжнароднаму дню Правоў чалавека. З поўнай праграмай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Фестываля. Спецпаказ арганізаваны ў супрацоўніцтве з MAKEOUT – праектам пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі. Фільмы будуць паказаныя на мове арыгінала з расейскімі субтытрамі.

«Для нас вельмі важна спрычыніцца да дзейнайсці нашых кале_жанак, сябро_вак і аднадум_ак ва Ўкраіне, быць салідарнымі і падтрымліваць адн_у ад_ную. Мы будзем радыя яшчэ раз дакрануцца да праблематыкі, паднятай падчас квір-фестывалю meta-, і абмеркаваць пытанні, якія хвалююць нас, супаставіць розныя гістарычныя, культурныя і ментальныя кантэксты і знайсці ў іх нешта актуальнае для сябе. Нашая мэта — стварыць камфортную для ўсіх нас прастору салідарнасці, дзе адрозненні прымаюцца, а не адмаўляюцца. Мы выступаем за разнастайнасць тэорый і практык. Мы гаворым пра нашае жыццё на мове культуры і крытычнага мастацтва».

Спецпаказ пройдзе 10 снежня, а 17:30 у культурнай прасторы Плівка (вул. Васильківська, 1)

meta- едзе ў Кіеў

Фестываль роўнасці ладзіцца ўкраінскай ЛГБТ-арганізацыяй Інсайт, якая аб’ядноўвае лесбіяк, геяў, бісэксуальных, трансгендарных і квір людзей, якія выступаюць за роўнасць правоў, свабоду ад гвалту і стыгмы для сябе ды іншых сацыяльных групаў.
З 2007 года працуе ў Кіеве, а з 2015 – таксама і ў рэгіёнах.