падзеі Беларусь ЛГБТК 18 студзеня 2017

Прэзентацыя заключнага этапа манiторынгу «Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў СМІ РБ»

Прагляды: 1 258

Штогод ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» праводзiць маніторынг «Мова варожасцi ў беларускiх CМI». 31 студзеня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя заключнага этапа манiторынгу.

Запрашаем журналістаў і блогераў, а таксама сацыяльных даследчыкаў ды грамадскіх актывістаў.

Нашы эксперты раскажуць аб выніках аналізу публікацый у найбольш уплывовых СМІ Беларусі, вызначаць агульныя тэндэнцыі ў беларускай медыя-сферы адносна праяў мовы варожасцi.

Будуць названыя тыповыя памылкі і стэрэатыпы, якія да iх прыводзяць.Пасля прэзентацыi адбудзецца воркшоп з кiраўнiком праекта, на якiм будуць прапанаваны кейсы карэктнага асвятлення падзей у СМI.

Дата: 31 студзеня
Час: 15:00—17:00
Месца: ЦЭХ, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16.

Просім пацвердзіць свой удзел па электроннай пошце [email protected]

Старонка мерапрыемства ў Facebook
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.