18 студзеня 2017

У MAKEOUT з'явіўся тэлеграм-канал

Прагляды: 2 497

Мы не побач, мы тут! Дзе? Напрыклад, у нашым тэлеграм-канале. Усяго адзін клік — і мы станем яшчэ бліжэй.

Каналы ў мэсанджары Тэлеграм – параўнальна нядаўняе новаўвядзенне. Яно датуецца восенню 2015 года. Канал у телеграме ўяўляе сабою штосьці сярэдняе паміж стужкай навін і блогам на пэўную тэму. У адрозненне ад сасцетак з іх не надта празрыcтымі алгарытмамі налады стужкі, у каналах Тэлеграм карыстальні_цы самі кантралююць інфармацыйныя патокі: калі вы падпісаныя на нейкі канал, дык абавязкова атрымаеце ад яго ўсе абнаўленні і зможаце азнаёміцца з імі ў любы зручны вам час.

Як і астатнія рэсурсы MAKEOUT, наш тэлеграм-канал будзе выкарыстоўваць пераважна беларускую і рускую мовы.

*** Хочам параіцца з табой наконт кантэнту нашага тэлеграм-каналу. Ці не хапае табе бадзёрых спасылак на англамоўныя рэсурсы? Можа, жадаеш ведаць, якія артыкулы нас злуюць? Магчыма, яшчэ нешта падкажаш? Мы будем удзячныя, калі ты зможаш падзяліцца меркаваннем тут, у каментах. Кожны з іх мы ўлічым, каб зрабіць наш канал яшчэ больш гендарным і сэксуальным.