падзеі Беларусь 30 студзеня 2017

Прагляд і абмеркаванне фемінісцкага і квір-кіно Беларусі

Прагляды: 2 964

© Каця Дробыш (Kato Dro)
У межах Лабараторыі фемінісцкага (і) квір-кіно мы запрашаем вас далучыцца да прагляду і абмеркавання фільмаў і відэа, створанага аўтаркамі з Беларусі.
На сустрэчы мы зможам не толькі паглядзець візуальныя працы, але і паразмаўляць з фільммэйкеркамі пра радасці і складанасці фемінісцкага і квір-кіно ў Беларусі.


Teмa VIDOS — беларуская арт-група, якая скрозь прызму гумару распавядае пра побыт квір-супольнасці. Галоўны матэрыял для творчасці Teмa VIDOS — стэрэатыпы пра ЛГБТ. Attention! Эстэтыка групы балансуе на мяжы трэшу, а жарты маюць абсурдны характар. Пасмяяцца з сябе атрымаецца ўва ўсіх, каму «не слабо».
Каманда Teмa VIDOS выступіць з нясумнай гісторыяй стварэння і жыцця праекта, а гэтаксама прадставіць новы, нідзе раней не свяціўшыся, эпізод лесбі-серыяла «Все свои» і трэш-пародыю «Последняя сказка Риты».

Прагляд і абмеркаванне фемінісцкага і квір-кіно Беларусі


«Сукенка» — гэта спроба стварэння прасторы для аўтаномнага жаночага выказвання і адкрытай дыскусіі паміж глядачкамі, гледачамі і аўтаркамі. Гераіні, гэтак жа, як і аўтаркі відэа, — жанчыны з розных гарадоў Беларусі, у іх розны ўзрост, сямейнае становішча, прафесійны і адукацыйны вопыт, розныя погляды на жыцця.
Гэта — відэа-эсэ пра тое, як сацыяльнае «адзенне» дапамагае нам выдаваць рэальнае за жаданае, ператвараючыся то ў карнавальны касцюм, то ва ўціхамірвальную кашулю.

Прагляд і абмеркаванне фемінісцкага і квір-кіно Беларусі


Дата: 03.02
Час: 19:00
Прастора: ЦЭХ, вуліца Кастрычніцкая, 16
Мовы сустрэчы: руская, беларуская
Уваход вольны
Старонка мерапрыемства ў Facebook
Старонка мерапрыемства ў Vkontakte