23 лютага 2017

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»

4 961
Мінск заціх у прадчуванні. Ужо заўтра прастора «Сталоўкі XYZ» адчыніць свае дзверы для ўсіх ахвочых занурыцца ў квір-культуру.
Изображение: Фотографка hellexiomida / Mary Gourska
© Фотографка hellexiomida / Mary Gourska
Мы сустрэліся з Валяй, Аняй, Сяргеем і Багданам, каб даведацца, ці ёсць у іх перадфестывальны мандраж, адкуль прарастаюць актывісцкія карані і наколькі культурныя падзеі мяняюць палітру штодзённасці.


Сергей: Сейчас у меня и Вали первые дни отпуска — именно под фестиваль. Такой драйв ощущаем. Наконец-то не нужно заниматься чем-то другим. Ну и нервничаешь, конечно, потому что работы много. Фестиваль вот, уже за углом. Но заходишь в помещение и как-то уже успокаиваешься, потому что видишь — стены есть, всё есть. Нужно только, чтобы было тепло и докрашено.

Валя: Это не первый мой опыт в организации и проведении больших мероприятий. В прошлом году я была волонтёркой на DOTYK'е, потом присоединилась к команде, потому что мне очень понравилось на фестивале — в первую очередь из-за людей. Я была очень вдохновлена Аней, мне действительно кажется, что она одна из самых добрых, искренних людей, которых я знаю. Богдана я знала давно, с ним мы работали на других фестивалях.

За мой трудовой, профессиональный опыт, мне кажется, я научилась достаточно хорошо справляться со стрессом. В понедельник ещё было страшно. Действительно, из-за того, что помещение не убрано, оно выглядит пугающе. Но сегодня, когда я пришла сюда, мне стало спокойно. Я понимаю, что осталось сделать совсем мало и мы успеваем.

Аня: Мы планируем, что эти два помещения останутся за нами в ближайшие три года и в Минске появится квир-фрэндли место, которое откроется фестивалем.

Почему столовая? Для меня советские столовые — изначально очень эмансипирующий и символический проект. Поэтому сделать его квирной столовой, арт-столовой — это здорово.

Плюс это тоже часть построения комьюнити, когда ты сам вкладываешься, сам строишь своё место, в котором потом останешься в ближайшее, мы надеемся, время.


Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка hellexiomida / Mary Gourska

Багдан: У квір-актывізм, калі можна так абазначыць гэтую сферу, якраз з DOTYK'ам, я і прыйшоў два гады таму. З выключна прагматычнымі мэтамі. Усялякія фестывалі мне былі вельмі цікавыя, а валанцёрства — добры шанец бясплатна набрацца вопыту і сувязяў. Калі быў пошук патэнцыйных валанцёраў DOTYK`а, я абазначыўся, што хачу далучыцца. Мне было вельмі цікава заняцца менавіта валанцёрствам і менавіта на кінафестывалі. А тады DOTYK сябе пазіцыянаваў як першы квір-кінафестываль. Да гэтага ў мяне ўжо быў вопыт працы на «Лістападзе», і я бачыў DOTYK як новае месца, дзе я мог бы паваланцёрыць і добра патусіць. Я тады не трапіў у дэдлайн, але ўсё адно арганізатары былі такімі крутымі, што запрасілі мяне на сход. Людзей было няшмат, і тым не менш было вельмі душэўна. Гэта і быў мой першы крок у актывізм, першы DOTYK, калі я прыйшоў як валанцёр, але фактычна за адзін фестываль вырас да арганізатара. І вось ужо трэці DOTYK, ужо як арганізатар, я таксама дапамагаю ў яго правядзенні.


Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка Морсал Хамнава

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка hellexiomida / Mary Gourska

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка hellexiomida / Mary Gourska

Сергей: Концепцию выбирали всей командой. Сначала записывали и разрабатывали отдельно каждый свои идеи, а потом устроили мозговой штурм. Выбирали не только исходя из того, насколько нравится идея, но и учитывали, насколько легко и интересно будет её реализовывать впоследствии. Идея с городом и блеском понравилась всем.

Валя: Многим комьюнити в Беларуси не хватает солидарности. Очень часто мы сталкиваемся с конфликтами между организациями, инициативами, которые, казалось бы, борются и работают в одном поле. Мне бы очень хотелось, чтобы было возможно построение сообщества, солидарность. И блёстки — они про солидарность в том числе. В том плане, что это множество, разнообразие, которое вместе играет, вместе работает. Ну, и, конечно, это также фан, отсылки к драг-квин.

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка Морсал Хамнава

Багдан: Сёлета ў камандзе перамагла канцэпцыя менавіта таго, што мы робім шэры горад, з усімі яго шэрымі традыцыйнымі пабудовамі, больш разнастайным. Мы бралі браму горада, Палац Рэспублікі, Нацыянальную бібліятэку як даволі супярэчлівы архітэктурны праект, — Менск як горад-антыўтопія ў нейкім плане, якім ён ёсць зараз, узімку. І ззянне, блёсткі — гэта тое, што расфарбоўвае гэты горад, дадае яму энергіі. Гэта тая самая ненарматыўнасць, якая ўносіць разнастайнасць і разбаўляе тым самым шэрасць. Таму, візуальны канцэпт гэтага фестывалю — ззянне супраць шэрасці. Ну, і мы спадзяемся, канешне, што ззянне пераможа хаця б на час фестывалю. Хаця б для тых, хто гэтага сапраўды хоча.

Валя: У нас есть надежда, что город может быть разным. И нужно уметь и хотеть впускать в свои уже укоренившиеся взгляды новые идеи, не бояться их, быть открытыми — сердцем, душой и разумом.

Сергей: На афишах изображены очень узнаваемые объекты, что ещё раз подчёркивает, что это событие происходит в нашем городе. Не нужно забывать, что ЛГБТ-комьюнити и квир тоже в Минске есть. И мы для Минска очень многое делаем. Трудно оценить, как фестиваль подействует на город в этом году.

Но вот то, что это пространство уже будет нашим, что фестиваль проводится ежегодно уже в третий раз, — всё это, мы надеемся, позволит ему стать общегородским событием, которое будет становиться всё более и более заметным.

Багдан: Вельмі важна цяпер выйсці з гэтага самага гета і адваяваць пазіцыі, якія калісьці ў нас былі. Супольнасць заўжды была, ёсць і будзе, пытанне ў тым, наколькі яе прыцясняюць у нейкія рамкі, або наадварот, наколькі яна вырываецца адтуль. Горад — гэта поле штодзённага бою для самых розных ідэялогій, субкультур, ён заўжды жыве сваім, кіпучым жыццём. І жыццё квір-супольнасці ў горадзе — не менш важнае, але пра яго часам забываюць, яно замоўчваецца, табуюецца. З дапамогай іншых ініцыятыў мы таксама вяртаем страчаныя пазіцыі. І квір-шпацыр — пра тое, што ў нас ёсць гісторыя. І праекты кааперацыі з «Урбаністычнай платформай» — пра тое, што мы можам змяняць горад з улікам нашых патрабаванняў. І візуалка нашая — туды ж. Гэта горад, у ім два мільёны жыхароў. Камон! Тут знойдзецца месца ўсім, толькі трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам і выразна акрэсліваць сваю пазіцыю.

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка Морсал Хамнава

Багдан: Мне падабаецца DOTYK сваёй полісфернасцю: тут і кіно, і тэатр, і выставы, і дыскусіі. Гэтакае аб'яднальнае мерапрыемства паміж рознымі сферамі, якія маюць свае вузка накіраваныя фестывалі.

DOTYK бярэ ўсё адусюль, але глядзіць на жыццё Беларусі пад іншым ракурсам, праз прызму недыскрымінацы, ЛГБТ+, квіру і фемінізму. Таму, мне падаецца, што ён, канешне ж, упісваецца ў агульнафестывальны кантэкст.

Што да тэматычных фестываляў, я для сябе вызначыў, што DOTYK і META- быццам знаходзяцца на полюсах аднаго каляндарнага года — канец зімы і пачатак восені. Двума фестывалямі мы запаўнялі год. Мне здаецца, што гэта адбылося даволі гарманічна, плюс, абодва фестывалі працавалі з тэматыкай па-рознаму. У выніку атрымалася плённая кааперацыя, як мне падаецца. Чакаем яе і надалей.

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка hellexiomida / Mary Gourska

«Кинопрограмма в этом году — одна из программ. Мы даже отказались от того, чтобы называться кинофестивалем. DOTYK — это фестиваль квир-культуры, который состоит в том числе из кинопрограммы».

Сергей: Мы устроили несколько предпросмотров. Но из-за того, что здесь было жутко холодно, их было очень мало. Часть фильмов мы брали прямо из программы других фестивалей. Что-то выбирали уже командой, сами выбирали фильмы, которые были нам интересны.

Багдан: Для нас важна паказаць тое, што нельга ўбачыць штодзённа, што не паказваецца ў кінатэатрах, таму ў нас фармуецца такая моцная дакументальная праграма. Увогуле DOTYK — гэта імкненне асвятліць увесь спектр ЛГБТ+ культуры. Мы спрабуем пад кожную з гэтых літарак знайсці штосьці сваё. Хочацца ўсё закрануць і нікога не пакінуць па-за ўвагай, падтрымаць кожную падсупольнасць супольнасці. Таму адным з галоўных крытэраў з’яўляецца адпаведнасць кінапраграмы патрэбам супольнасці.

Аня: Мы показываем фильмы из разных контекстов, разных регионов, в каждом из которых «квир» может пониматься по-разному. Фильмы показывают разнообразие дефиниций «квир» в различных контекстах. Что-то более актуальное для беларусского контекста, что-то просто интересно и любопытно.

В идеале у нас должна была быть беларусская программа, мы пробовали её создать, но отложили эту идею на год.

Багдан: Мы пакуль што не знайшлі дастатковага матэрыялу. Размаўлялі з рэжысёркамі і рэжысёрамі, гатовымі ўзяцца за гэтую тэму, і яны сапраўды пачалі здымаць, але ўсё адно для цэлай беларускай праграмы гэтага пакуль што малавата. Хочацца набраць большы масіў. Таму, неабходна працягваць дыялог з нашымі творцамі, натхняць іх на працу з тэматыкай. Мне здаецца, што ў Беларусі квір-кіно сапраўды можа мець развіццё. І больш за тое, я ўпэўнены, што яно будзе яго мець, толькі трэба ісці насустрач, размаўляць, натхняць, шукаць сродкі. І ў выніку атрымаецца добрая годная праграма беларускага квір-кіно.

У плане беларускага кантэксту, мастакі і мастачкі не з кінасферы праяўляюць сябе больш выразна. DOTYK, у тым ліку, — гэта пляцоўка для праектаў як ужо вядомых мастакоў і мастачак, так і пачаткоўцаў. Гэта могуць быць фота, відэаінсталяцыі, жывапіс, плакатнае мастацтва. Калі ў мастакоў і мастачак ёсць жаданне, то чаму б не дапамагчы ім яго рэалізаваць? Хаця б даць гэтую першапачатковую пляцоўку, бо спадзявацца на афіцыйныя інстытуцыі не заўжды прыходзіцца.

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка hellexiomida / Mary Gourska

Валя: Поскольку для нас было важным партнёрство и сотрудничество с другими институциями, мы много разговаривали с партнёрами, с нашими друзьями о том, что им было бы интересно сделать или услышать на нашем фестивале. Из этого рождались идеи мероприятий. Круг тем в этом году у нас расширился. Например, в этом DOTYK'е мы затрагиваем проблему миграции. Ну и вообще как фестиваль и как организация говорим, что мы не только против дискриминации на основе гендерной и сексуальной идентичности, но хотели бы видеть мир свободным от ксенофобии вообще, от любых форм дискриминации. Не хочется обходить стороной такие важные сейчас для мира вопросы, как миграция. Специально для нас наш друг Миша Бадасян, уже, можно сказать, постоянный участник фестиваля, снял видео, он представит свой видеоарт, а также выступит с воркшопом совместно с Human Constanta.

Сергей: Мы долго думали, включать или нет в программу дискуссию о гей-прайдах. Насколько актуально опять поднимать вопрос прайдов сейчас, когда они у нас не проводятся и пока такое впечатление, что в ближайшее время и не будут. Я сомневался, будет ли это интересно другим людям. Но в этом году я бы хотел сделать какие-то более чёткие выводы и, возможно, закрыть для себя эту тему.

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка Морсал Хамнава

Сергей: Моё впечатление, что у нас любой видимый активизм не работает. Когда каждого можно вычленить и на каждого показать пальцем, снять на камеру или отвести в милицию, переписать данные или оштрафовать, дать 10 суток… Поэтому и прайды у нас не работают. Фестивали в этом плане более безопасны. Когда ты идёшь на фестиваль, тебя нельзя обвинить, что ты выступаешь против чего-то. Ты пришёл повеселиться, узнать о чём-то. Но ты не протестуешь, ты не вышел с транспарантом. Ты не орёшь на улице, тебя не воспринимают как агрессора. Хотя нельзя человека, который вышел на улицу, воспринимать как агрессора, но тебя почему-то так воспринимают. Здесь ты находишься в дружеской, более комфортной и безопасной атмосфере.

Валя: Я думаю, что квир-события, квир-фестивали — это промежуточный этап между ничем, какой-то систематической образовательной, просветительской деятельностью и прайдом. Т.е. прайд — это что-то уже для совсем развитого общества, более или менее свободного от стереотипов. Как праздник. Который не знаю, должен ли что-то декларировать или люди просто должны быть счастливы от того, что могут быть сами собой в своей стране. Или в чужой стране, где угодно.

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка hellexiomida / Mary Gourska

Валя: Мне кажется, что сейчас я переживаю самые счастливые месяцы своей жизни и надеюсь, что это перенесётся на более длинные промежутки времени. В том плане, что в своей профессиональной деятельности, на своей основной работе и здесь я занимаюсь двумя самыми важными для меня вещами — искусством и социальными вопросами. И хотя у меня достаточно лояльный и демократичный офис, всё равно я какое-то время переживала...

Когда нам предложили сделать интервью, для меня как для части команды и активистки было важно принять участие в его записи. Потому что если я не открыта, то насколько можно говорить о моей честности?

И вот вчера вышло интервью. Я знала, что моё начальство читает этот ресурс и что они его увидят. И действительно, когда они его прочитали, то стали задавать вопросы, всем было очень любопытно, интересно — как мы это делаем, что за помещение, есть ли деньги. В целом всё было очень дружелюбно. Я рада, что не пошла на попятную, не струсила.

Сергей: У меня не читают «Культпросвет», но я не беспокоюсь об этом. Может, глупо с моей стороны не волноваться, о том, что на работе узнают о какой-либо моей деятельности. Но я решил, что это не имеет значения. Я буду заниматься тем, что считаю важным, а узнают — так узнают.

Багдан: Мне насамрэч цікава працаваць і спрабаваць сябе ў розных сферах. ЛГБТ- і квір-актывізм для мяне — гэта адна са сфер, якой я не абмяжоўваюся і якую не раблю дамінантай свайго жыцця, але тым не менш вось ужо больш за 2 гады мне цікава працаваць у гэтай сферы, і я гэта раблю. Мне здаецца, што гэта таксама адзін з навыкаў прафесіянала ў нейкім плане — умець адасабляць асабістае ад прафесійнага, цікавае ад патрэбнага. Калі ёсць магчымасць і патрэба, іх скампаноўваць, а калі трэба — адмяжоўваць. Пакуль што я хутчэй працую ў розных сферах розным чынам. На некаторых узроўнях сферы перасякаюцца, на некаторых — вядуць у розныя бакі. Напрыклад, мяне цікавіць напрамак беларусізацыі, і нават тут можна знайсці нейкі квір-актывізм.

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка hellexiomida / Mary Gourska

Валя: Я буду считать фестиваль успешным, если люди будут чувствовать себя здесь комфортно, будет весело, полезно. Всё, что связано с людьми, с их комфортом, безопасностью, для меня важно.

Аня: Для меня очень важна безопасность. В этом году мы очень много времени и сил уделяли именно вопросам безопасности. И я думаю, что если уж мы так сильно вложились, то наша работа не может пройти зря. Также для меня важно, чтобы работа с партнёрами прошла удачно и не была травматичной друг для друга. Фактически, это первый наш такой большой партнёрский проект в этом году. Поэтому от того, как пройдёт коммуникация с каждым из партнёров, будет зависеть и результат.

Сергей: Время от времени то у меня, то у кого-нибудь ещё возникает вопрос: а почему на эти мероприятия ходит так мало парней? И для меня будет важно, наверное, если мероприятия всё-таки заинтересуют мужскую аудиторию. В то же время мне хотелось бы видеть много новых людей. Я хочу, чтобы на лекциях было много людей, потому что считаю их очень интересной и важной частью фестиваля наряду с документальной программой.

Багдан: Мне вельмі важны фідбэк. Калі нашы наведнікі, наведніцы пакідаюць каментары ў сацыяльных сетках, нешта пішуць, посцяць, лайкаюць, рэпосцяць, гэта значыць, што тое, што мы зрабілі, хаця б мінімальны водгук у іх сэрцах знайшло. Па-другое, канешне, важнае і заваяванне нейкіх пазіцый у самой супольнасці. Стварэнне брэнду «DOTYK», як арганізацыі, якая прасоўвае адпаведныя каштоўнасці і, магчыма, з’яўляецца інтэгравальным фактарам для супольнасці. Таму што, зноў жа, праблема Беларусі ў тым, што мы вельмі любім драбіцца і сядзець самі па сабе, калі, наадварот, трэба яднацца. І калі DOTYK зможа правесці некалькі дадатковых мастоў паміж намі і кімсці або паміж кімсьці і кімсьці — для мяне гэта таксама поспех. Гэта тое, чаго нам не хапае. Ну, і не магу не закрануць тое, што для мяне крытэр поспеху, калі DOTYK спрыяе і ў асабістым плане. Калі нашы тусоўкі, вечарыны, лекцыі злучаюць людзей паміж сабой. Яны будуюць сяброўства, каханне, партнёрства, усё што заўгодна. Для мяне гэта трэці крытэр, які кажа, што фестываль атрымаўся.

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка Морсал Хамнава

Аня: Мероприятия, в принципе, направлены на несколько сообществ: это и феминисткое сообщество, и арт-активистское. Есть мероприятия для более узкого экспертного сообщества, например, какие-то исторические лекции. С другой стороны, в прошлом году на исторические лекции приходили люди, про которых мы первоначально не думали, что они заинтересуются. Возможно, они уже в этом фестивальном мандраже начали ходить на все мероприятия — такое тоже есть.

Сергей: На выездном DOTYK'е, в Витебске, было несколько людей, которые потом высказывались и говорили, что пришли впервые и вообще с темой никак не связаны. Для меня они — одна из важных составляющих целевой группы. Также я вижу небольшую целевую группу — это родители, которые, я надеюсь, всё-таки придут на фестиваль.

Валя: Мы старались сбалансировать программу, чтобы было представлено всего понемногу — и для фана, и для головы, и для чувств.

Сергей: По моим впечатлениям, на лекции стало ходить больше людей. В какой-то год был большой спрос на более обучающий формат. Информационное и правозащитное направление было очень интересно людям в своё время.

Много интереса к историческому направлению, людям важно чувствовать себя вписанными в контекст.

Багдан: Нам як беларускам і беларусам увогуле не хапае паўсядзённай гісторыі. Таму што мы знаходзімся паміж рознымі, ужо даволі сфармаванымі нацыямі, якія час ад часу цягнуць коўдру на сябе. А мы застаемся амаль ні з чым. І акцэнт на гісторыі важны хаця б таму, што існуе неабходнасць назапасіць пласт інфармацыі пра гістарычныя падзеі, якія некалі адбываліся тут, у нашым кантэксце. Важна не забываць пра гэта, бо ў Беларусі, на жаль, ўсё хутка забываецца. І квір-супольнасць — не выключэнне. Таму варта акумуляваць набытае, ствараць новае і перадаваць нашчадкам. Важнасць пераемнасці асабліва моцна паўстала менавіта пасля атрымання Беларуссю незалежнасці. Нам патрэбныя карані, за якія можна трымацца. У нас іх абсякаюць. Трэба, значыць, вырошчваць новыя.


Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка hellexiomida / Mary Gourska

Багдан: Дынаміка бачная. Спачатку прыходзілі сябры, сябры сяброў — запрасілі, прыйшлі, пасядзелі, паглядзелі, разыйшліся. Пачынаючы з другога DOTYK`а фестываль вырас колькасна і якасна, далучылася больш людзей, не звязаных з канкрэтнымі асобамі, якія ладзяць фестываль. Паглядзім, што будзе на трэцім DOTYK`у, бо і месца змянілася, і фармат. Не прагназую, што вырасцем колькасна, але мяркую, што будзем паглыбляцца ў праблематыку.

Наконт самаарганізацыі — тут мы таксама расцем: мы зразумелі, што пакуль няма парадку ў доме, не будзе парадку на тваіх мерапрыемствах. Таму мы праводзілі спецыяльныя трэнінгі і сустрэчы, вызначаліся са сваімі ролямі, ступенню адказнасці, якую кожны, кожная могуць панесці ў сувязі з падрыхтоўкай фестывалю і іншых мерапрыемстваў. DOTYK — гэта добраахвотная арганізацыя, у якой шмат што трымаецца на ўласнай ініцыятыве і запале людзей. Таму, расцем патроху, спрабуем для сябе новыя ролі. Гатовыя заўжды прыняць кагосьці яшчэ, хто падзяляе нашы каштоўнасці і цікаўнасці.

Аня: Первый DOTYK — это же был просто проект, впоследствии переродившийся в команду, которая за три года очень выросла и структурировалась, в том числе. В этом году у нас было очень много изменений в структуре команды. И фактически, фестиваль — одно из наших главных мероприятий, но далеко не единственное.

А вообще благодаря действию различных инициатив видимость ЛГБТ-сообщества в Беларуси за последние три года повысилась.

Падрыхтоўка фестывалю DOTYK: «Трэба голасна казаць пра сваё месца пад сонцам»© Фотографка Лера Муравьева

Багдан: Што да фідбэку наведнікаў, наведніц, то мы сапраўды яго атрымлівалі ў мінулым годзе. Ён быў розны. Найперш, пазітыўны фідбэк, які ўліваецца нам у вены і рухае нас наперад. Бачым, што гэта камусьці патрэбна, што працуем не самі для сябе. Зразумела, былі крытычныя моманты таксама, і яны паўплывалі на праграму сёлятнега фестывалю. Быў, напрыклад, момант, калі нам сказалі, што ў мінулым годзе тэма трансгендарнасці была закранутая неналежна, што гэтая супольнасць засталася трошкі па-за межамі фестывалю. І хаця мне падаецца, што гэта не так, сёлета я ўзяў пад асаблівы кантроль прадстаўленасць гэтай тэмы прапарцыянальна і дастаткова на фоне астатніх.

Бываюць тэмы, якія часткай супольнасці ўспрымаюцца як трыгерныя. У кожнага свая мяжа трыгернасці на тую ці іншую праблематыку. І паколькі хочацца, каб як мага большая колькасць людзей адчувала сябе на фестывалі камфортна, важна як мінімум папярэдзіць людзей, што дыскусія можа быць у вострай форме, але тэма таго патрабуе. Таксама не хочацца цэнзурыраваць нейкіх выканаўцаў, мастачак, мастакоў, калі яны ў больш радыкальнай форме выказваюцца пра праблематыку. Але трэба пра гэта папярэдзіць патэнцыйных наведніц і наведнікаў.Такі ўрок мы для сябе вынеслі.

Сергей: Я почувствовал запрос на более тесное взаимодействие с организаторами. У меня неоднократно спрашивали по поводу прогулок — что это, где, как приходить. Людям хочется задавать вопросы. Иногда не хочется простых лекций или сидеть на фильме, а хочется более интерактивного чего-то, когда с человеком можно поговорить, когда он тебе всё расскажет и можно задавать вопросы уже в процессе. Как формат воркшопов или формат прогулок. Т.е. в этом я вижу запрос именно на общение, а не на чистое потребление.


MAKEOUT: Бывает так, что событие проходит — и о нём больше никто не вспоминает, не пишет, оно утонуло в общем информационном потоке, а бывают такие мероприятия, которые произошли, допустим, три года назад, но это мероприятие всплывает в памяти в разных контекстах. Какие культурные продукты в Беларуси имели такое значение для вас в последние три года?

Аня: Я скорее больше смотрю на мировой контекст. Это на меня больше влияет, если честно. Если же говорить про Беларусь, то, наверное, это мероприятие XYZ в Галерее «Ў», которое они делали несколько лет назад. Опять же, оно стало для меня поводом о многом подумать.

Сергей: Для меня это, скорее, очень личное. Я был на мероприятии, организованном матерями детей с аутизмом «Доброе варенье для добрых людей». Я увидел людей, которых раньше в активизме не видел. Абсолютно открытых и готовых к диалогу с другими людьми, которые открыто и честно рассказывали о своих проблемах, обо всём, что у них происходит. Мне было очень важно их услышать.

Багдан: Не магу не адзначыць новы для горада фармат пешаходных вуліц, у тым ліку Карла Маркса і Верхні горад. Мастацтва выходзіла з галерэй, тэатраў і музеяў на вуліцы, і з ім можна было ўзаемадзейнічаць. Такі фармат, нягледзячы на ўсе абмежаванні, усё ж такі дапамог адкрыць штосьці новае для Менска, дапамог гараджанам і гараджанкам трошкі раскрыцца. Цікава будзе, дарэчы, правесці паралелі з прайдам.

Крок за крокам краіна і яе жыхары змяняюцца.

І я веру ў гэтую палітыку маленькіх крокаў. Мне падаецца, яна сапраўды ўжо даволі значна змяніла нашу рэальнасць за 25 гадоў. Будзьма працягваць змяняцца надалей.