Падавайся 13 сакавіка 2017

Сімпозіум у Вашынгтоне па пытаннях міжнароднай бяспекі з гендарных пазіцый

ОДБ-Брусель | Прагляды: 2 300

Да 1 чэрвеня 2017 г. арганізацыя «Жанчыны ў міжнароднай бяспецы» (Women in International Security) арганізуе пяцідзённы сімпозіум для моладзі ў Вашынгтоне (ЗША), прысвечаны пытанням бяспекі з гендарнага гледзішча.

Мерапрыемства адбудзецца 12-19 лістапада 2017 г.

У межах сімпозіума ўдзельні_цы змогуць наведаць лекцыі, семінары, дыскусіі па пытаннях гендарных аспектаў у міжнароднай бяспецы. У фокусе – рэгіянальныя і транснацыянальныя пытанні, напрыклад, тэрарызм, міграцыя, аперацыі па забеспячэнні міру. 24 удзельні_цы з розных краін свету атрымаюць трэнінгавыя навыкі па тым, як камунікаваць з медыя, пісаць палітыкам, карыстацца сацыяльнымі сеткамі, на ўласным досведзе даведаюцца пра нюансы працы міжнароных арганізацый, аналітычных цэнтраў. Арганізатар_кі аплочваюць удзельні_цам траспартныя выдаткі і пражыванне.

Патрабаванні:

- быць студэнт_камі магістратуры ці аспірантуры па пытаннях міжнародных адносін, бяспекі, гендарнай роўнасці, антрапалогіі, паліталогіі, міжнароднага развіцця і змежных дысцыплін (студэнт_кі, якія плануюць паступаць у магістратуру і аспірантуру ў наступным годзе, таксама могуць падаваць заяўкі на ўдзел);
- быць ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, пол значэння не мае;
- выдатна валодаць ангельскай мовай.

Падача заяўкі:

- заяўку;
- рэзюмэ;
- фотаздымак;
- 2 рэкамендацыйныя лісты неабходна накіраваць на адрас [email protected], пазначыўшы прадмет «Reference 2017 NGS:прозвішча кандыдатат_кі»;
- матывацыйны ліст, які тлумачыць, чаму кандыдат_ка зацікаўлен_а ва ўдзеле, які ўнёсак ў працу сімпозіума можа зрабіць і як удзел у ім паўплывае на яе (яго) кар’еру.

Усе дакументы павінны быць складзены на ангельскай мове і накіраваны на [email protected] з пазнакай «Application 2017 NGS:прозвішча».