Падавайся падзеі Беларусь 8 красавіка 2017

«Яна ёсць, яе можна змяніць» — супольны варкшоп MAKEOUT і Фаланстэр

Прагляды: 3 336

Якой будзе першая спасылка, якую прапануе табе гугл у адказ на запыт «асэксуальнасць», «БДСМ у Беларусі» або «ЛГБТ-арганізацыі»? Ёсць вялікі шанец, што ты ўбачыш Вікіпедыю. І, на жаль, гэта можа быць некарэктны артыкул. Або гэтага артыкула можа пакуль проста не існаваць.

Калі ты лічыш, што Вікіпедыя павінна складацца з якасных артыкулаў; калі ты хочаш зрабіць нешта ў сферы актывізму (гэта магчыма зрабіць нават не пакідаючы ложак, ага); калі існававанне беларускай Вікіпедыі для цябе — важнае, дык гэты варкшоп — для цябе.

КАЛІ?
Варкшоп будзе праходзіць на выходных (15, 16 і 22 красавіка) па тры гадзіны.

ДЗЕ?
Заняткі будуць праходзіць у цэнтры Мінска. Больш падрабязную інфармацыю можна будзе атрымаць пасля рэгістрацыі.

З КІМ?
Варкшоп арганізаваны праектам пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT і арганізацыяй Фаланстэр.

ЯК?
Абавязковыя ўмовы для ўдзелу — веданне беларускай мовы, наяўнасць ноўтбука, магчымасць удзельнічаць ва ўсіх трох днях варкшопу.
Удзел у варкшопе бесплатны.
Неабходна папярэдняя рэгістрацыя.
Дэдлайн для рэгістрацыі — 13 красавіка (чацвер).

ПРАГРАМА

Першы дзень

12.00 - 12.40 — Уводзіны.
Знаёмства з Вікіпедыяй:
- разам з удзельніцамі (-камі) вызначаем, што гэта такое,
- прынцыпы працы Вікіпедыі,
- іншыя свабодныя праекты Вікіпедыі,
- Wiki Loves Women!

12.40 - 13.00 — Чаму гэта важна? (гісторыя ад першай асобы) .

13.00 - 13.20 — Перапынак

13.20 - 14.00 — Як дадаць свой артыкул?
- Асаблівасці беларускай Вікіпедыі.
- Структура артыкула (змест, спасылкі, крыніцы, шаблоны, катэгорыі)
- Дадаванне фотаздымкаў.

14.00 - 14.30 — Знаходзім свае тэмы.

14.30 - 15.00 — Хатняе заданне.

Другі дзень

12.00 - 12.30 — Вынікі хатняга задання.

12.30 - 14.30 — Рэдагуем Вікіпедыю у свабодным рэжыме.
Можна будзе задаваць пытанні, пытацца па дапамогу і абмяркоўваць поспехі.

14.30 - 15.00 — Падсумоўваем вынікі 2-х дзён. Абмеркаванне хатняга задання.

Трэці дзень

12.00 - 15.00 — Расповед пра свае дасягненні і ўражанні за тыдзень.
Прагледзім разам тыя артыкулы, якія былі папоўнены, абмяркуем рэакцыю іншых вікі-рэдактараў.