Варкшоп-дыскусія «А што я такога сказаў_ла?!» (Віцебск, Мінск)

Прагляды: 1 072

Варкшоп-дыскусія, прысвечаны мове варожасці ў дачыненні да ЛГБТК у медыя Беларусі, адбудзецца ў Мінску і Віцебску. Варкшоп-дыскусія арганізаваны ініцыятыўнай групай «Журналісты за талерантнасць» і DOTYK.

Мова — гэта ўнікальны інструмент у руках чалавецтва. З яе дапамогай людзі навучыліся лепш разумець адзін аднаго, праяўляць сябе, перадаваць веды з пакалення ў пакаленне. Але мова таксама можа быць выкарыстана і як зброя, накіраваная на краіну, канкрэтнага чалавека ці групу людзей, аб'яднаных нейкімі агульнымі прыкметамі. Часам мова варожасці выкарыстоўваецца свядома, але часцей яе наўпрост не заўважаюць, рэтранслюючы звыклую негатыўную матрыцу.

Паводле гіпотэзы Сепіра-Уорфа, мова вызначае наша мысленне, а такім чынам і паводзіны. Такім чынам, карэктуючы моўныя практыкі, можна знізіць сацыяльнае напружанне і мінімізаваць злачынствы на глебе нянавісці.

На варкшопе можна будзе даведацца:

- як распазнаць мову варожасці, яе класіфікацыю і метады ацэнкі;
- як змянілася рыторыка медыя ў дачыненні ЛГБТК за апошнія 3 гады;
- пра канкрэтныя прыклады праяў мовы варожасці ў СМІ Беларусі.

Дзе і калі?

ВІЦЕБСК
25 красавіка а 19-ай гадзіне
Арт-прастора «VZAP» (Кастрычніцкая, 2).
Падзея ў ФБ.

МІНСК
27 красавіка а 19-ай гадзіне
Модны завод Калібр, Столоўка XYZ (Фабрыцыуса 4).
Падзея ў ФБ.

Уваход на мерапрыемствы вольны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя.
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.