падзеі Беларусь 25 красавіка 2017

MAKEOUT і Фаланстэр завяршылі трохдзённы варкшоп па працы з беларускай Вікіпедыяй

Прагляды: 2 051

За тры дні варкшопу старонкі беларускай Вікіпедыі папоўніліся артыкуламі на тэмы трансгендарнасці, інтэрсэкснасці, сэксуальнай аб’ектывацыі, а таксама быў дапоўнены артыкул ЛГБТ. Запрашаем усіх апантаных у беларускай Вікіпедыі дапаўняць гэтыя артыкулы новымі фактамі і звесткамі, а таксама ствараць новыя артыкулы, якія так ці інакш асвятляюць тэмы гендару і сэксуальнасці.

Дзякуй вялікі Фаланстэру і ўсім, хто прымалі удзел у варкшопах.