Падавайся 12 мая 2017

Гранты ад Mama Cash — для фэмінісцкіх і жаночых праваабарончых арганізацый

Прагляды: 2 359

Mama Cash — першы міжнародны жаночы фонд у сьвеце, які фінансуе і падтрымлівае ініцыятывы па абароне правоў жанчынаў, якія кідаюць выклік глыбінным прычынам прыгнёту на ўсёй плянэце.

Заяўкі на атрыманьне грантаў ад Mama Cash будуць прымацца з 15 сакавіка да 15 траўня 2017.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца: амбіцыйныя фэмінісцкія і жаночыя праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы, якімі кіруюць жанчыны, дзяўчаткі і трансгендэрныя людзі.

Перад падачай заяўкі, варта азнаёміцца з крытэрамі і прыярытэтамі фонду.
Блянк для падачы заяўкі “Ліст зацікаўленасьці” будзе даступны з 15 сакавіка па 15 траўня 2017 г.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.