Вікі-Летнік'17: хто з намі?

falanster.by | Прагляды: 2 143

Незабыўны тыдзень у коле аднадумцаў і ініцыятыўных людзей ужо чакае вас! Адчуваеце, што маеце патэнцыял пісаць/рэдагаваць/канструктаваць Вікіпедыю? Без лішніх словаў — запрашаем вас на Вікі-Летнік 2017!

Дзе: Беларусь
Працягласць: 11—17 ліпеня, 2017

Каманда Фаланстэра сумесна з Вікі-супольнасцю ладзіць Вікі-Летнік’2017 — мерапрыемства для тых, хто хоча як мага больш даведацца пра Вікіпедыю, марыць стаць актыўным рэдактарам і жадае развіваць веды пра Беларусь і для беларусаў.
Цудоўная прырода будзе натхняць, вопытныя выкладчыкі падзеляцца розумам і карыснымі парадамі, правядуць майстар-класы па напісанню артыкулаў, стварэнню шаблонаў і выкарыстанню адкрытых ведаў.

Умовы:

— запрашаюцца як вопытныя вікіфікатары, так і навічкі, якія толькі робяць першыя крокі ў свеце Вікіпедыі;
— арганізацыйны унёсак за ўдзел у праекце: 20 рублеў — для шкаляроў і 30 — для студэнтаў, 40 рублёў — астатнім зацікаўленым (пры ўмовах папярэдняй працы з Вікіпедыей);
— перавага пры выбары ўдзельнікаў надаецца дзяўчынам;

Галоўнай мэтай Летніку мы ставім паскарэнне і ўдасканаленне абмену арганізацыйнымі, сацыяльнымі і тэхнічнымі ведамі паміж актыўнымі вікі-пачаткоўцамі і вікіпедыстамі з досведам.

Падчас Летніка ўдзельнікі даведаюцца пра тое, як напісаць добры артыкул, як правесці вікі-майстар-клас, якое месца займае «адкрытая культура» у спісу прыярытэтаў Вікі-сучаснасці, як стварыць шаблон ці бота і шмат іншых карысных і цікавых рэчаў. Мо вам таксама ёсць што распавесці? Будзем удзячныя, калі пажадаеце падзяліцца уласным досведам.

Для таго каб прыняць удзел, неабходна, каб вы былі актыўным удзельнікам Вікіпедыі і рабілі нешта з пералічанага спіса:

— Пісалі артыкулы з нуля і папаўнялі ўжо існуючыя
— Рабілі фота і дадавалі іх на Wiki Commons і ў артыкулы
— Выпраўлялі арфаграфічныя памылкі за іншымі
— Перакладалі тэксты

Не лічаце сябе вікі-сведкай? Гэта не праблема — проста рэгіструйцеся ў Вікіпедыі і пачынайце працаваць з ёй. Дасылайце свой нік або запыт на пошту [email protected] або проста шарце свае артыкулы пад тэгам #япішуўвікіпедыю.

Таксама запаўняйце анкету - мы звяжамся з найбольш актыўнымi ўдзельнiкамi па пошце цi ў соцсетках Вконтакте цi Facebook i запросiм на Летнiк.

Далучайцеся да вікі-руху!