Падавайся 1 чэрвеня 2017

Інклюзія і правы чалавека: навучальны курс у Рызе

Прагляды: 1 507

© Guilherme Bergamini
Навучальны курс «ACCESS to Social Rights of Young People through Human Rights Education», які будзе праходзіць у Рызе 4-13 жніўня, уяўляе сабой курс прафесійнага развіцця для моладзевых працаўні_ц, якія хацелі б даведацца, як выкарыстоўваць адукацыю ў галіне правоў чалавека з мэтай паляпшэння доступу моладзі з інваліднасцю да сацыяльных правоў.

Падчас навучальнага курсу ўдзельнік_цы даведаюцца:

- Як палепшыць якасць моладзевац працы і дасяжнасць да сацыяльных правоў для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі з дапамогай адукацыі ў галіне правоў чалаека;
- Канцэпт сацыяльных правоў у межах правоў чалавека і інклюзіі;
- Узаемасувязь дасяжнасці моладзі да сацыяльных правоў і інклюзіі;
- Рознабаковыя падыходы і канцэпцыі дасяжнасці моладзі да сацыяльных правоў у Еўропе;
- Рэаліі і лепшыя практыкі, выклікі і магчымасці моладзевай працы ў Еўразвязе, рэгіёне Усходняга Партнэрства і Расіі;
- Каштоўнасці, прынцыпы і метады адукацыі па правах чалавека;
- Эфектыўныя парады і падказкі па адукацыі ў галіне правоў чалавека;
і шмат яшчэ чаго!

Профіль удзельні_ц:

- Моладзевыя работні_цы, моладзевыя лідар_кі і прадстаўні_цы НДА, якія працуюць з групамі са змяшанымі здольнасцямі ў галіне паляпшэння доступу моладзі да сацыяльных правоў;
- Зацікаўленыя ў развіцці іх арганізацыі і жадаюць знаходзіць спосабы, як выкарыстоўваць адукацыю ў галіне правоў чалавека з мэтай паляпшэння доступу моладзі да сацыяльных правоў і ўключэння маладых людзей з інваліднасцю ў жыццё іх горада, рэгіёна, краіны і Еўропы;
- Матываваныя для далейшага прафесійнага развіцця;
- Узрост 18+;
- Здольныя камунікаваць і працаваць па-руску;
- Могуць удзельнічаць на працягу ўсяго курса.

Фінансавыя дэталі: пражыванне і харчаванне забяспечваецца арганізатарамі. Транспартныя і візавя выдаткі для ўдзельні_ц з Беларусі пакрываюцца ў памеры 180-275 еўра (у залежнасці ад рэгіёну). Арганізацыйны ўнёсак – 15 еўра. У асобных выпадках для ўдзельні_ц з інваліднасцю можа быць прадстаўлена фінансавая дапамога для асістэнт_кі.

Дэдлайн – 13 чэрвеня. Даведацца падрабязнасці пра курс і падаць заяўку можна па спасылцы.
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.