Рэйтынг
  • 100
Выставіце рэйтынг фільму

Успаміны сэрца, якое раскайваецца

Memories of a penitent heart
Год: 2016
Страна: ЗША, Пуэрта Рыка
Рэжысёр: Сесілія Альдаронда
Жанр: фемінісцкі, дакументальны
Час: 72 хвіл.
У галоўных ралях: Акўін Дарыган, Нільда Дыепа, Гары Олівер
Узрост: +18

Упершыню ў Беларусі: гісторыя, якая чакала 25 год


Праз 25 год пасля смерці Мігеля праз адсутнасць тэрапіі ВІЧ-інфекцыі, яго пляменніца знаходзіць любімага чалавека свайго дядзькі і адчыняе скрыню Пандоры, што змяшчае сямейную драму.

У сваім дакументальным фільме «Успаміны сэрца, якое раскайваецца» рэжысёрка Сесілія Альдаронда адкрывае нам таямніцу сямейнай драмы праз выкарыстанне нядаўна знойдзеных хатняга відэаархіва, асабістых лістоў, дзённікавых нататак і па-мастацку адзнятых інтэрв’ю з чальцамі сваёй сям’і. Кінематаграфічныя пошукі Сесіліі пачаліся са здагадкі, што мінулае яе сям’і хавае таямнічы канфлікт, звязаны са смерцю яе дядзькі Мігеля, і пакаленне пазней рэжысёрка адпраўляецца на вышукі Роберта, партнёра Мігеля. Пасля двух год беспаспяховых пошукаў у Сесіліі нарэшце атрымліваецца знайсці Роберта, але той ужо зусім іншы чалавек. Ён стаў Айцом Акўінам, францысканскім манахам, які цягам апошніх 25 год намагаецца стрываць смутак і крыўду. Упершыню нехта з сям’і Мігеля хоча пачуць версію той даўняй гісторыі ад Акўіна — але ці не запозна, ці не надта мала гэтага?
Гісторыя пра памылкі мінулага і другі шанец для цяперашняга, «Успаміны сэрца, якое раскайваецца» — гэта перасцерагальны аповяд пра нявырашаны канфлік, сфармаваны СНІДам, гэта далікатнае даследаванне таго, як могуць выкарыстоўваць і злоўжываць верай у часы крызісу.

«Мой фільм закранае вельмі шмат розных падзелаў — паміж мастацтвам і сацыяльнай справядлівасцю, паміж мінулым і цяперашнім, паміж асабістым і глабальным. Я зрабіла гэты фільм, таму што бачу гісторыю сваёй сям’і як перасцерагальны аповяд, па ўсім свеце пахаваны тысячы падобных гісторый. Я хачу, каб гледачы і глядачкі ўбачылі, што фанатызм, нецярплівасць не заўсёды выглядае як злачынства нянавісці: часта гэта выглядае як сляпая любоў» — Сесілія Альдаронда.

Сайт фільма па спасылцы.

19 чэрвеня 2017 | 920

Подпишись

Читай всё о гендере и сексуальности в своей ленте

Кожны тыдзень па нядзелях нас чакаюць найцікавейшыя абмеркаванні кінафільмаў, аб'яднаных тэматыкай гендэра і сэксуальнасці. Мы будзем размаўляць не столькі пра ўласна кіно, колькі пра тое, якім чынам яно звязана з жыццём навокал і непасрэдна з намі.

Спадзяемся, што гэта дасць магчымасць зрабіць абмеркаванні яшчэ больш вострымі і насычанымі. Пасля кожнага паказу можна будзе задаць набалелыя пытанні мадэратар_кам – Тані Сяцко, Святлане Гатальскай і Андрэю Карпеку.

ЯК БЫЦЬ:

Да вечара пятніцы даслаць ліст на пошту [email protected], дзе пазначыць:
- імя (альбо як да вас звяртацца);
- нумар мабільнага тэлефона;
- колькасць чалавек.

Атрымаць паведамленне з указаннем месца і часу правядзення кінаклуба

18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.