Падавайся 28 чэрвеня 2017

Шостая Школа талерантнасці для журналіста_к прымае заяўкі

gaypress.eu | Прагляды: 973

Шостая Школа талерантнасці для журналіста_к прымае заяўкі
© Romain Trystram

Ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае да ўдзелу ў шостай школе талерантнасці для беларускіх журналіста_к «Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці».

Калі: 14-16 ліпеня 2017 года.
Дзе: Львов, Украіна.

Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды пра стандарты правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення «мова варожасці», стану ўразлівых груп у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналіст_кі (штатныя і фрылансеры), рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

— узрост – ад 18 да 37 гадоў;
— актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
— мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
— быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
— абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
— быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Як падацца?

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, на электронны адрас [email protected]. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.
Дэдлайн — 2 ліпеня 2017 года.

Фінансавыя ўмовы.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Шостай Школы талерантнасці для журналіста_к, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо купэйным ці плацкартным вагонам цягніка). Планаваны ад’езд з Мінска — увечары 13.07.2017 г. (чацвер). Планаванае вяртанне ў Мінск — зранку 17.07.2017 г. (панядзелак).
КАМІН-АЎТ
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.