Cвабода слова і мова варожасці. Адкрытая лекцыя.

13:00, 7 жніўня 2017
«Блаславенне і праклён»: свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве — адкрытая лекцыя 7 жніўня.

Калі вы не бачыце нічога дрэннага ў слове «нелегал» ці лічыце, што з выразам «твар каўказскай нацыянальнасці» усё ў парадку, то гэтая лекцыя спецыяльна для вас (але, магчыма, пачутае вам не спадабаецца).

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Helsińska Fundacja Praw Człowieka запрашае на публічную лекцыю з українскім экспертам Maksym Butkevych. Мы пагаворым пра «мову нянавісці і варожасці» на прыкладзе беларускіх і ўкраінскіх СМІ, абмяркуем, ці ёсць мяжы свабоды слова і і малюнках раскажам, якія наступствы могуць быць пры выкарыстанні «ненавистная речь».

Мы будзем радыя бачыць усіх — работнікаў СМІ, блогераў, праваабаронцаў і карыстальнікаў медыя. Мова варожасці — гэта тое, што тычыцца кожнага і з чым нам даводзіцца сутыкацца ўсюды. Мы ўпэўненыя, што СМІ не могуць і не павінны быць распаўсюджвальнікамі агрэсіі і нянавісці і прапануем пагаварыць пра гэта.

Падзея ў ФБ.

Дата: 7.08.2017
Час: 19:00 — 21:00
Месца: Адукацыйная прастора .Punkt (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 23А, 2-гі паверх).
Уваход вольны!

Распавесці сябрам:
meta
Материал на MAKEOUT
18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.